Вольга Іванаўна Бельская

(Пасля перасылкі з В. І. Бельская)

Вольга Іванаўна Бельская (нар. 6 кастрычніка 1979, Брэст) — беларуская мастачка.

Вольга Іванаўна Бельская
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1979(1979-10-06) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр жывапіс і графіка
Вучоба

Біяграфія правіць

У 1997 годзе скончыла брэсцкую школу № 10 з мастацка-архітэктурным ухілам. У 2002 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, спецыялізація: народныя мастацкія промыслы. З 2006 года актыўна публікуе работы ў віртуальных галерэях. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Чэхіі, Ізраіля.

Персанальныя выстаўкі правіць

  • 2008 — «Хранительница Часиков». Галерея «Librex», Опава, Чехия.
  • 2007 — Вольга Бельская. «Galerie Hlucin», горад Глучын, Чэхія.
  • 1997 — «Графіка». Брэст.

Конкурсы, прызы, прэміі правіць

  • 2007 — пераможца конкурса графікі «БУКВАрь». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
  • 2007 — пераможца мастацка-паэтычнага конкурса «Ілюстрацыя». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
  • 2007 — лаўрэат прэміі «GOLDEN ARIFIS». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
  • 2006 — галоўны прыз «Экспрэс-конкурс: Крыш». Арт-сайт «ІЕРОГЛІФ»;
  • 2006 — віртуальная грамата «Экспрэс-конкурс: Дыяганаль». Арт-сайт «ІЕРОГЛІФ».

Літаратура правіць

  • Urbaník D. Umělci ze zahraničí vedle sebe // Opavsky denik. — 2008. — 9 září.
  • «Ольга Бельская». Каталог. — Глучин: Galerie Hlucin, 2007. — 16 с.
  • Гордеева Г. В Брестском парке // Брестский курьер. — 2000. — 5 июня.
  • Собств. корр. Шерлок Холмс с дипломом // Брестский курьер. — 2000. — 23 окт.

Спасылкі правіць