Валерый Ігнатавіч Глушакоў

(Пасля перасылкі з В. І. Глушакоў)

Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926, г. Бабруйск — 2005) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1].

Валерый Ігнатавіч Глушакоў
Дата нараджэння 1 верасня 1926(1926-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005(2005)
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты тэнар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў связным 9-ай Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2].

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Вітынга). З 1954 саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Творчасць правіць

Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1]. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3][4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Вронака (першы выканаўца)[3][4]Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст  (руск.)» Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу  (руск.)» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон  (руск.)», «Вертэр  (руск.)» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік  (руск.)» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема[ru]» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль  (руск.)» А. Арэнскага  (руск.)) і інш[1].

У канцэртным рэпертуары Глушакова творы рускай і замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2].

Памяць правіць

На доме, дзе жыў В. Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

  1. а б в г д Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. а б Легенды беларускай оперы
  3. а б Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
  4. а б Глушаков В. И. (руск.)
  5. Мемарыяльная дошка

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
  • Театральная энциклопедия. Том 6/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл.