Валянціна Іванаўна Сярогіна

(Пасля перасылкі з В. І. Сярогіна)

Валянціна Іванаўна Сярогіна (25 мая 1935, Варашылаўск, Варашылаўградская вобласць — 29 верасня 1974) — беларускі архітэктар.

Валянціна Іванаўна Сярогіна
Дата нараджэння 25 мая 1935(1935-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1974(1974-09-29) (39 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях у Новакузнецку, Алма-Аты, Свярдлоўску, з 1970 па 1974 г. — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: ПДП цэнтральнай часткі Новакузнецка (1961), жылога раёна Чымкента (1965), раёна Шарташ у Свярдлоўску (1966), цэнтра Алма-Аты (1970, у аўтарскім калектыве), Мінска (1971—1973, у аўтарскім калектыве), прыкладныя схемы пасёлкаў на 2 і 6 тыс. чалавек для Казахстана (1962) генплан і ПДП пасёлка Арчэеўка ў Казахстане (1963), праект забудовы вул. Калініна ў Алма-Аце (1964).

Зноскі

Літаратура правіць