Валерый Анатольевіч Брылёў
Валерый Анатольевіч Брылёў (24 ліпеня 1959, Гомель) — беларускі архітэктар і дыпламат.
Валерый Анатольевіч Брылёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Віктаравіч Козыр | ||||||
Пераемнік | Віктар Аляксандравіч Дзенісенка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Гапееў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Іванавіч Нічкасаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Мікалаевіч Чушаў | ||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1959 (64 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | архітэктар, дыпламат | ||||||
Месца працы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў Гомелі.
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і факультэт замежных моў (для спецыялістаў, якія ад’язджаюць за мяжу) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.
Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі.
У пачатку 1990-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі.
З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.
З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі.
З жніўня 2006 года па студзень 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.
Са студзеня 2010 года па 28 лютага 2013 года[1] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
27 красавіка 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[3].
Валодае сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі.