Вячаслаў Барысавіч Ангелаў

(Пасля перасылкі з В. Б. Ангелаў)

Вячаслаў Барысавіч Ангелаў (27 жніўня 1947, Лесазаводск, Прыморскі край — 21 лютага 1997) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974).

Вячаслаў Барысавіч Ангелаў
Дата нараджэння 27 жніўня 1947(1947-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1997(1997-02-21) (49 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1974)
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, з 1974 года — асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, намеснік дэкана архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1994—1997 гадах загадчык кафедры «Жылыя і грамадскія будынкі» архітэктурнага факультэта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Жыў у Мінску.

Асноўныя працы: серыя тыпавых праектаў сельскіх жылых дамоў з газасілікатнымі сценамі (1971, з Н. М. Нядзелькай), тыпавы праект мансарднага жылога дома для сяла (1971). Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях архітэктуры.

Зноскі

ЛітаратураПравіць