Васіль Георгіевіч Вукалаў

рускі архітэктар
(Пасля перасылкі з В. Вукалаў)

Васіль Георгіевіч Ву́калаў (1859[1] — 1939) — расійскі архітэктар.

Васіль Георгіевіч Вукалаў
Дата нараджэння 1859
Дата смерці 1939
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Архангельск, Волагда, Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Васіль Георгіевіч скончыў курс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў, адкуль быў выпушчаны са званнем класнага мастака-архітэктара III ступені[2].

30 ліпеня 1887 года пачаў сваю службу ў МУС. Праз 9 гадоў, 20 лютага 1896 года ён быў прызначаны губернскім архітэктарам  (руск.) у Архангельск.

З 1887 года выконваў пасаду малодшага інжынера ў будаўнічым аддзяленні Віцебскай губерні[3].

У Волагдзе правіць

2 ліпеня 1899 года напраўлены ў Волагду выконваць абавязкі губернскага архітэктара[4].

Неўзабаве пасля пераводу ў Волагду Васіль Георгіевіч атрымлівае чын калежскага асэсара за выслугу гадоў. Перадузятае стаўленне да справы выклікала станоўчую рэакцыю губернскага начальства ў форме неаднаразовых зваротаў да кіраўніцтва МУС: «Васіль Вукалаў адрозніваецца поўным веданнем спраў, што на яго ўскладаюцца, і акуратным выкананнем службовых абавязкаў»[5]. Зацвердзілі В. Вукалава на пасадзе Валагодскага губернскага архітэктара толькі 26 чэрвеня 1900 года, але займаў ён яе нядоўга, паколькі ўжо 18 мая 1901 года быў пераведзены ў Віцебскую губерню[6].

Судзіць пра дзейнасць Васіля Георгіевіча ў Волагдзе досыць складана, бо матэрыялаў, якія праліваюць на гэта святло, выяўлена вельмі мала[6]. Да нас дайшоў толькі выкананы ім у 1901 годзе чарцёж пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленні[7].

У Віцебску правіць

З 18 мая 1901 года[6] па 1939 год працаваў віцебскім спачатку губернскім, потым акруговым архітэктарам[8].

Да рэвалюцыі жыў у адным з дамоў у Раждзественскім завулку ў Віцебску[9].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[8].

Творчасць правіць

З праектаў, выкананых у Волагдзе вядомы толькі праект пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленні[7] — 1901

 
3-і камунальны дом па вул. Суворава, 34

Асноўныя працы ў Беларусі: праект забудовы гарадка ў раёне Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, жылыя дамы камунальнага тыпу па вул. Валадарскага (1928—1930), 3-і і 4-ы камунальныя дамы па вул. Суворава (19301934), гасцініца на рагу вул. Савецкай і Суворава (19301932) у Віцебску[8].

Праект храма Міхаіла Архангела ў в. Чарняцова  (руск.) Невельскага раёна — не раней за 1905

Зноскі

  1. Вуколов Василий Георгиевич(недаступная спасылка) (руск.)
  2. ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 3.
  3. Памятная книжка Витебской губернии на 1888 год. С. 4
  4. ДАВВ. — Ф. 14. — Воп. 2. — Спр. 1869. — Л. 54 зв.
  5. ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 2.
  6. а б в Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА
  7. а б ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 1. — Л. 34.
  8. а б в Вуколов Василий Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  9. «Прогулки по незнакомому Витебску». Что находилось на месте амфитеатра, облисполкома, «пирамид» Архівавана 26 чэрвеня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць