Васіль Іосіфавіч Герашчанка

(Пасля перасылкі з В. Герашчанка)

Васіль Іосіфавіч Гера́шчанка (7 студзеня 1912, г. Крывы Рог — 17 снежня 1990) — беларускі архітэктар.

Васіль Іосіфавіч Герашчанка
Дата нараджэння 7 студзеня 1912(1912-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1990(1990-12-17) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Васілевіч Герашчанка
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вялікай сялянскай сям’і ў г. Крывы Рог. Бацька памёр рана, і хлопчык, как зарабіць на жыццё, працаваў парабкам, пасвіў скаціну. Пасля заканчэння сямігодкі, у 1929 г. паступіў у аграрнае вучылішча. Педагогі, пабачыўшы талент да малявання, параілі перавесціся ў Харкаўскі мастацкі тэхнікум, які ён скончыў у 1932 годзе. Пасля некалькіх гадоў вучобы ў мараходцы і працы на Харкаўскім заводзе «Серп і Молат», Васіль Герашчанка ў 1939 годзе паступіў на архітэктурны факультэт Харкаўскага інстытута камунальнай гаспадаркі. Атрымаць дыплом перашкодзіла вайна. У Ташкенце, куды быў эвакуіраваны Маскоўскі архітэктурны інстытут, Васіля Герашчанкі залічылі на архітэктурны факультэт. Увосень 1944 г. студэнты і выкладчыкі вярнуліся ў Маскву, дзе пачаліся паўнавартасныя заняткі. У красавіку 1946 г. студэнт Герашчанка абараніў дыпломную працу «Музей 800-годдзя Масквы», кансультантам па якой быў акадэмік І. У. Жалтоўскі[1].

Васіль Герашчанка жадаў вярнуцца ва Украіну, але яго накіравалі на працу ў Мінск, які быў моцна разбураны ў час вайны. Працаваў раённым архітэктарам, намеснікам галоўнага архітэктара Мінска, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком[2] архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама (цяпер інстытут «Мінскпраект») з невялікімі перапынкамі да 1963 года. Адначасова з 1946 года выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у які канчаткова перайшоў увосень 1963 года[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 17 снежня 1990 года[1].

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы Мотавелазавода па Магілёўскай шашы (1953), жылыя дамы вагонарамонтнага завода Прывакзальнай плошчы (1952), навучальны корпус, інтэрнаты інтэрнат архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1954)[2] па вул. З. Бядулі, рэканструкцыя клуба тонкасуконнага камбіната, Дом мадэляў на Паркавай магістралі[1] (1963), кафэ «Летняе» ў парку імя М. Горкага (1970) у Мінску[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалямі, у т.л. дзвюма ВДНГ СССР[2].

Сям’я

правіць

У шлюбе з архітэктарам Любоўю Усавай, меў 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[1][3].

Зноскі

Літаратура

правіць