Васіль Яфімавіч Данілевіч

(Пасля перасылкі з В. Данілевіч)

Васіль Яфімавіч Данілевіч (1872, Курск — 1936, Кіеў) — расійскі і ўкраінскі гісторык і археолаг. Прафесар Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў.

Васіль Яфімавіч Данілевіч
Дата нараджэння 9 лютага 1872(1872-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1936
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, выкладчык універсітэта, гісторык, школьны настаўнік, музеязнавец, палітык
Навуковая сфера гісторыя[1], археалогія[1], палітычная дзейнасць[d][1], нумізматыка[1] і музеязнаўства[1]
Месца працы
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Баніфацьевіч Антановіч
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Імператарскага Маскоўскага археалагічнага таварыства. Удзельнік шэрагу Археалагічных з’ездаў ІМАА, дзе выступаў з дакладамі па гісторыі Русі («Манетныя скарбы Кіеўскай губерні да першай чвэрці XV ст.» на IX з’ездзе, «З нагоды аднаго пахавання, выразанага з зямлёй» на XII з’ездзе і інш.). Аўтар кнігі «Рускія старажытнасці» (1908; 2-е выд.: 1914), дзе старажытная гісторыя разглядаецца на археалагічным матэрыяле, што стала новым словам у навуцы таго часу.

Біяграфія

правіць

Скончыў 4-ю Кіеўскую гімназію. У 1891 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра, які скончыў у 1896 годзе. Яшчэ студэнтам спецыялізаваўся на рускай гісторыі пад кіраўніцтвам прафесара В. Б. Антонавіча. Курсавая праца В. Я. Данілевіча «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» было адзначана медалём і выйшла ва універсітэцкай друкарні асобным выданнем (Кіеў, 1896).

Пасля сканчэння ўніверсітэта нядоўга працаваў выкладчыкам Бакінскага рэальнага вучылішча. Наступныя некалькі гадоў жыў і працаваў у розных гарадах, у 1897—1900 — настаўнік Юр’еўскага рэальнага вучылішча ў Ліфляндскай губерні, апублікаваў наступную сваю працу «Шляхі зносін Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (Юр’еў, 1898). У 1901 годзе выкладаў у Рэвельскай Аляксандраўскай гімназіі Эстляндскай губерні. Летам 1901 года пераехаў у Харкаў, дзе рыхтаваўся да здачы магістарскіх экзаменаў, здаў іх у 1902 годзе. З 1903 года пачаў чытаць лекцыі і весці семінары ў Харкаўскім універсітэце як прыват-дацэнт кафедры рускай гісторыі, адначасова выкладаў у харкаўскіх гімназіях.

У 1907 годзе перайшоў у Кіеўскі універсітэт, заняў вакантнае пасля смерці прафесара П. В. Галубоўскага (1857—1907) месца на кафедры рускай гісторыі. Адначасова выкладаў на жаночых курсах спецыяльны курс айчынных старажытнасцяў. Апублікаваны аўтарызаваны запіс гэтых лекцый быў адным з першых у Расіі навучальных дапаможнікаў па археалогіі. З 1907 года правадзейны член Таўрычаскай вучонай архіўнай камісіі[2].

З пачаткам Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе В. Я. Данілевіч пераехаў у Варшаву, дзе заняў пасаду старшага асістэнта ва ўніверсітэце. Разам з гэтым універсітэтам трапіў у эвакуацыю ў Мінск. У 1917 годзе падтрымаў рэвалюцыйныя падзеі, выступаў па розных паўднёвых гарадах Расіі з публічнымі лекцыямі ў марксісцкім і ўкраінафільскім духу. У 1917 годзе ў Растове-на-Доне ўзначаліў мясцовую арганізацыю Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі і вёў актыўную палітычную дзейнасць[3].

Са стварэннем у незалежнай Украіне Украінскага універсітэта, зноў пераехаў у Кіеў і стаў прафесарам гэтага універсітэта (1918—1920). Затым, пасля ўсталяванне ва Украіне савецкай улады, выкладаў у розных школах Кіева і створаным на базе ўніверсітэта Кіеўскім інстытуце народнай адукацыі (1920—1931), у 1930-х — таксама ў Інстытуце чырвонай прафесуры пры ВУЦВК (1931). Адначасова кіраваў Археалагічнай камісіяй Украінскай акадэміі навук, з 1919 года — член бібліятэчнай калегіі Народнага камісарыята асветы УССР і камітэта для заснавання Усенароднай бібліятэкі Украіны, з 1920 года — старшыня калегіі Галоўнага архіўнага ўпраўлення Наркамасветы УССР.

  • Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. — Киев: Типография Императорского университета св. Владимира, 1896. — 260 с.
  • Пути сообщения Полоцкой земли до конца XIV столетия. Юрьев, 1898.
  • Донецкое и Хорошевское городища // Сборник Харьковского историко-филологического общества. Т. 13. Харьков, 1902;
  • Раскопки курганов около с. Буд и х. Берёзовки Ахтырского уезда Харьковской губернии // Труды XII АС в Харькове. Т. 1. М., 1905;
  • Донецкое городище и город Донец // Археологическая летопись Южной России. 1904. Киев, 1905. № 4-5;
  • Отчёт о раскопках Курской ГУАК в Курском уезде в мае и июне 1907 г.;
  • Материалы для археологической карты Курского уезда // Труды Курской ГУАК. Т. 1. Курск, 1911;
  • Этнографический музей Харьковского историко-этнографического общества. Харьков, 1911;
  • Сведения о курганах и городищах Курского уезда // РГАДА. Ф. 337. Оп. 1. Д. 181. Л. 33-34;
  • Отчёт о раскопках в Курском уезде // Архив ИИМК. Ф. 1. Оп. 1907 г. Д. 48;
  • Археологічна минувшина Київщини. К., 1925.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Заседание 14 марта 1907 года // Протоколы заседаний Таврической учёной архивной комиссии / ред. А. И. Маркевич. — Известия Таврической учёной архивной комиссии. — Симферополь, 1907. — С. 115.
  3. Плема С. А. С преподавательской кафедры — в революцию <К 135-летию со дня рождения В. Е. Данилевича> // Донской временник. Год 2007-й. — Ростов н/Д, 2006. — С. 91—93.

Літаратура

правіць
  • Список печатных работ // Записки Історично-филологічного відділу Украінськоі Академіі наук. 1919. Т. I.
  • Багалій Д. І. Оцінка наукових прац проф. Данилевіча // Записки Історично-филологічного відділу Украінськоі Академіі наук. 1919. Т. I.;
  • Михальченко С. И. Эпистолярное наследие В. Б. Антоновича и его учеников в собрании Отдела письменных источников Государственного Исторического музея // Отечественная культура и историческая наука XVIII—XX вв. — Брянск, 1996.
  • Михальченко С. И. Киевская школа в российской историографии (В. Б. Антонович, М. В. Довнар-Запольский и их ученики). — М.; Брянск, 1997.
  • Щавелев С. П. Данилевич Василий Ефимович (1872—1936) // Историки Курского края. Биографический словарь / Сост., отв. ред. С. П. Щавелёв. — Курск: Изд-во Курского гос. медицинского ун-та, 2007. — 303 с., илл.