Вера Ільінічна Кавалерава
Вера Ільінічна Кавале́рава (нар. 13 ліпеня 1951, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1991).
Вера Ільінічна Кавалерава | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Гады актыўнасці | з 1972 |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 5049177 |
Біяграфія
правіцьЗаймалася ў 1959—1969 гадах дзіцячай тэатральнай студыі пры Рэспубліканскай студыі тэлебачання. З 1970 года працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 1978—1984 гадах у Львоўскім драматычным тэатры .
Творчасць
правіцьАктрыса на ролі травесці. Яе спецыфічная тэхніка выканання роляў казачных персанажаў выразна падкрэслівае іх характарнасць: Чыпаліна («Чыпаліна і яго сябры» паводле Дж. Радары), Ліс («Рыгорка — ясная зорка» А. Вярцінскага) і інш. Выканаўца, здольная і на глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет вобразаў: Эвен і Гітэль Моска («Стваральніца цуду » і «Двое на арэлях» У. Гібсана ). Лепшыя ролі вылучаюцца раскрыццём душэўнага стану персанажаў, тэмпераментнасцю, узрушанасцю пачуццяў: Міколка («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Кацярынка, Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Ларыса («Чатыры кроплі» В. Розава ) і інш.
Узнагароды
правіцьЗаслужаная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэатка прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2011).
Зноскі
- ↑ Vera Kavalerova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).