Валерый Іванавіч Карэтнікаў

(Пасля перасылкі з В. Карэтнікаў)

Валерый Іванавіч Карэтнікаў (нар. 27 студзеня 1940, в. Місяш, Чабаркульскі раён, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі кампазітар.

Валерый Іванавіч Карэтнікаў
Дата нараджэння 27 студзеня 1940(1940-01-27) (83 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[d] (2003)

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1970 годзе Беларускую кансерваторыю (клас П. Падкавырава). З 1970 года выкладчык Магілёўскага, з 1976 года Маладзечанскага музычнага вучылішчаў, з 1989 года — музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1979 года.

ТворчасцьПравіць

Працуе пераважна ў камерна-інструментальных жанрах і музыкі для дзяцей. Сярод твораў: вакальна-інструментальная лірычная паэма «Флейтыст» на вершы Э. Агняцвет (для сапрана і інструментальнага квінтэта, 1996); сімфонія (1970); канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1978, 1993); п’есы для фартэпіяна; 4 трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна; санаты, у т.л. для альта, для альта і фартэпіяна, для 2 скрыпак і фартэпіяна; струнны (1977, 2-я рэд. 1991) і фартэпіянны (1996, 1997) квартэты; варыяцыі на тэму «З Полацкага сшытка» для скрыпкі, альта і фартэпіяна (1992); рамансы, песні на словы беларускіх паэтаў. Рэдактар і складальнік (разам з В. Дабравольскай) зборніка твораў беларускай харавой музыкі ў 2 т. (т. 1, 1998).

УзнагародыПравіць

Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003)[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць