Віктар Львовіч Кобызеў

(Пасля перасылкі з В. Л. Кобызеў)

Віктар Львовіч Кобызеў (нар. 7 красавіка 1957, Мінск) — беларускі архітэктар.

Віктар Львовіч Кобызеў
Дата нараджэння 7 красавіка 1957(1957-04-07) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1982 годзе БПІ. У 19821983 гадах працаваў мастаком-канструктарам у «Белбытрэкламе». У 19831985 гадах начальнік мастацкага бюро на Мінскім заводзе шасцерняў; у 19851987 гадах архітэктар у «Белрэстаўрацыі». У 19851997 гадах архітэктар, вядучы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 19972004 гадах архітэктар у будаўнічай фірме «ГлобалСтрой», з 2005 года галоўны архітэктар праектаў у ТАА «АрсПраект».

З 2011 года выкладчык архітэктурнага праектавання кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» БНТУ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1988 года, член Саюза дызайнераў Беларусі з 2008 года.

Творчасць правіць

Аўтар прыватных дамоў, інтэр’ераў кватэр, катэджаў, офісаў. Яго працы публікаваліся ў каталогах і часопісах «Интерьер+Дизайн», «Лучшие интерьеры», «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Мажардом».

Удзельнік і прызёр архітэктурных конкурсаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кобызев Виктор Львович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)