Валерый Яўгенавіч Мазынскі
Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.
Валерый Яўгенавіч Мазынскі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Валерый Яўгенавіч Мазынскі |
Дата нараджэння | 20 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). З 1974 года рэжысёр[1], у 1976—1989 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць
правіцьАсноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.
Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «...і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984)
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)
- Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
- Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава (2016)
- Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2]
Сям’я
правіцьМае дваіх сыноў — Васіля і Яўгена[3]. Малодшы брат Анатоль працаваў на 140-м рамонтным заводзе. У 2013 годзе ён загінуў у ходзе тэрарыстычнай атакі ў Емене[4].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ Валеру Мазынскаму — 60 год Наша Ніва 20 лютага 2007
- ↑ Борисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013
Літаратура
правіць- Валерый Яўгенавіч Мазынскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 61.
- Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. № 9(114), 2008.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Мазы́нскі Валерый Яўгенавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 454—455. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.