Валерый Мікалаевіч Герус

(Пасля перасылкі з В. М. Герус)

Валерый Мікалаевіч Герус (нар. 27 снежня 1956, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Валерый Мікалаевіч Герус
Дата нараджэння 27 снежня 1956(1956-12-27) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1978 годзе БПІ. У 19781985 гадах архітэктар праектнага інстытута «БелНДІпгорадабудаўніцтва», у 19851990 гадах старэйшы архітэктар праектнага інстытута «Мінскграмадзянпраект», у 19901997 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў «КПІ пры Дзяржбудзе БССР „Інкапраект“», у 19971999 гадах галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-будаўнічай фірмы «БЕТА-буд», у 19992004 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект», у 20052006 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскграмадзянпраект», у 20062008 гадах начальнік планіровачнай майстэрні ПДКУП «Мінскграда», у 20082010 галоўны архітэктар, намеснік дырэктара ТАА «АрхІнтэрБуд», з 2010 года начальнік майстэрні інстытута «Ваенпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: жылыя групы пасёлка Дружны (першая чарга); коннаспартыўны манеж дзіцячай школы ў г. Гомелі; жылы квартал у скрыжавання вуліц Чарвякова, Старавіленскі тракт, Веры Харужай; водна-трэніровачны комплекс па вул. Герояў 120-й дывізіі ў Мінску (добраўпарадкаванне); шматпавярховы жылы дом на скрыжаванні вуліц Бялыніцкага-Бірулі і Мінскай шашы ў г. Магілёве.

Узнагароды правіць

Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «На знак 1000-годдзя г. Віцебска і забудову цэнтральнай плошчы»; першага і другога этапаў міжнароднага конкурсу «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе». Забудова жылога раёна «Лебядзіны»; нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2000) за распрацоўку эскіза забудовы квартала па вуліцах Янкоўскага — Гарэцкага; «Лепшы праект года» (гран-пры) рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2002) за распрацоўку эскіза ў складзе ПДП «Жылая забудова ў граніцах вуліц П. Глебкі, Матусевіча, Кунцаўшчына, пас. Масюкоўшчына» XIII—га рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 20052007. Дыплом Саюза архітэктараў Расіі за праект «Забудова тэрыторыі „Аэрапорт Мінск-1“ з фарміраваннем дзелавога цэнтра „Мінск-Сіці“» і інш.

Літаратура правіць

  • Герус Валерий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)