Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў

беларускі харэограф
(Пасля перасылкі з В. М. Елізар’еў)

Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў (нар. 30 кастрычніка 1947, Баку) — савецкі, беларускі артыст балета, харэограф, балетмайстар, балетны педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1979), Народны артыст СССР (1985). У 1996 годзе за харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда» удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі танца,

Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1947(1947-10-30) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева
Адукацыя
Прафесія балетмайстар, харэограф, артыст балета, танцавальны педагог, выкладчык універсітэта
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Акадэмію рускага балета імя А. Я. Ваганавай (1967), балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава (1973). Працаваў кіраўніком харэаграфічнага гуртка ДК імя 1-й Пяцігодкі ў Ленінградзе (1967—1968), у 1968—1970 — кіраваў студыяй танца Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1973 годзе 26-гадовы Валянцін Елізар’еў стаў галоўным балетмайстарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1982 годзе па стыпендыі ЮНЕСКА стажыраваўся ў галіне рэжысуры балета ў Парыжы (Францыя).

У 1992—1996 гадах мастацкі кіраўнік балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у 1996—2009 — мастацкі кіраўнік-дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 2018 па 2021 год — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

З 1995 года прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1997 года акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург). З 1996 года акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква).

З 1996 года член Савета Еўропы па культуры. У 2000—2008 гадах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям’я правіць

Жонка — оперны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, доктар філасофскіх і педагагічных навук, прафесар Беларускай Акадэміі музыкі, педагог Маргарыта Ізворска-Елізар'ева.

Дзеці: сын — Аляксандр, дачка — Ганна, унукі — Баян, Руслан, Мікіта

Творчасць правіць

Пастаноўкі балетаў на беларускай сцэне правіць

Творчасць Валянціна Елізар’ева садзейнічала сусветнаму прызнанню беларускага балета.

Пастаноўкі балетаў на замежнай сцэне правіць

  • 1973 — А. Пятроў «Неўміручасць» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1974 — С. Пракоф’еў «Класічная сімфонія» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1976 — Р. Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатр Саюза ССР, Расія)
  • 1977 — Я. Глебаў «Легенда пра Ціля» (Ленінградскі тэатр оперы і балета імя Кірава, Расія)
  • 1979 — Балеты Валянціна Елізар’ева («Класічная сімфонія» С. Пракоф’ева, «Адажыета» Г. Малера, «Кармэн-сюіта[ru]» Ж. БізэР. Шчадрына) (Вялікі тэатр, Варшава, Польшча)
  • 1990 — А. Адан «Жызэль[ru]» (Славенскі тэатр оперы і балета, Любляна, Югаславія)
  • 1993 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатр оперы і балета, Стамбул, Турцыя)
  • 1995 — А. Хачатуран «Спартак[ru]» (Тэатр оперы і балета, Анкара, Турцыя)
  • 2003 — Ц. Пуні «Эсмеральда[ru]» (Тэатр NBA Ballet Company, Токіа, Японія)
  • 2010 — А. Хачатуран «Спартак[ru]» (Каірскі оперны тэатр, Егіпет)
  • 2011 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
  • 2013 — П. Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
  • Харэаграфічныя мініяцюры і аднаактныя балеты: «Кантрасты» на музыку Р. Шчадрына, «Дарога» на музыку М. Самойлава, «Паэма» на музыку А. Пятрова и др.

У кіно і на тэлебачанні правіць

  • 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) А. Эфраса па аповесці «Вясновыя воды» І. Тургенева (з удзелам М. Плісецкай, фрагменты з музыкі П. Чайкоўскага) (Масква, ЦТ)
  • 1979 — «Стварэнне» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, БТ)
  • 1987 — «Вяртанне „Вясны“» А. Канеўскага (Мінск, «Беларусьфільм»)
  • 1988 — «Вясна свяшчэнная», відэафільм (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1990 — «Рамео і Джульета» (відэафільм) М. Лук’янава (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Балеро» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Кармен-сюіта» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Щелкунчик» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Спартак» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1995 — «Страсці»(«Рагнеда») (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2000 — «Спартак» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2001 — «Работа, якая называецца сачыненнем» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр», ТРА Саюза)
  • 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстэрка часу» (хранікальна-дакументальны фільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Некалькі гісторый з жыцця харэографа» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, ТРА Саюза)
  • 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-годдзя беларускага балета. Хроніка-дакументальны фільм В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2008 — «Шклоўскі афорт» (хранікальна-дакументальны фільм) Ю. Цвяткова (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) А. Лукашэвіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыжскай сцэны. Тэлефільм Н. Голубевай і Т. Краўчанка (Мінск, «Зваротны адлік АНТ»)
  • 2014 — «Агульны Інтарэс» № 269 ад 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «МІР»)
  • 2017 — «Панарама з Я. Айзіковічам». ТАА «Кінаманія» па заказу ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
  • 2017 — «Майстры і куміры. Народны артыст СССР і Беларусі — Валянцін Елізар’еў» (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — «Балет — мастацтва думкі», Хроніка-дакументальны фільм. Рэжысёры: Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў (Мінск, ТК «Беларусь 1»)
  • 2017 — «Камертон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра свой юбілей, натхненне, сапраўднае і будучае балета (ТК СТВ)
  • 2019 — «Тэатр у дэталях. Балет „Рамэа і Джульета“» (Мінск, ТК «Беларусь 3») [1]
  • 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Мінск, ТК «АНТ») [2]
  • 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь) [3]
  • 2020 — «Тэатр у дэталях. Балет „Стварэнне свету“» (Беларусь 3) [4]
  • 2022 — «Елізар'еў» (Мінск, «Белтэлерадыёкампанія», Агенцтва тэлевізійных навін)
  • 2024 — «Скажынемаўчы», Народны артыст СССР і БССР, лаўрэат Дзяржпрэміі Валянцін Елізар'еў (Мінск, ТК "Беларусь 1")[5]

Прызнанне правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шумілава Э. І. «Праўда балета» (Масква, выд. «Мастацтва», 1976)
  • Аркіна Н. Я. «Савецкія балетмайстары: новыя імёны» (Масква, выд. «Веды», 1979)
  • «Музыка і харэаграфія сучаснага балета» (выпуск 3) (Ленінград, выд. «Музыка», 1979)
  • «Балет. Энцыклапедыя» (Масква, выд. «Савецкая энцыклапедыя», 1981)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балетны тэатр» (Мінск, выд. «Беларусь», 1983)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балет у асобах» (Мінск, выд. «Беларусь», 1988) — ISBN 5-338-00345-7
  • The International Encyclopedia of Dance. Edited by Selma Jeanne Cohen and DANCE PERSPECTIVES FOUNDATION. Oxford University Press. 1998. ISBN 9780195173697
  • Чурко Ю. М. «Лінія, якая сыходзіць у бясконцасць» (Мінск, выд. «Полымя», 1999) — ISBN 985-07-0368-7
  • バレエ 誕生から現代までの歴史』 薄井憲二著 音楽之友社 1999年 ISBN 4-276-25013-7
  • Бяляева-Чэламбіцька Г. У. «Балет: эпоха Sovietica» (1917—1991) (Масква, выд. «Універсітэт Наталлі Несцеравай», 2005)- ISBN 5-901617-51-7
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (Мн., 1997) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (другое, дапоўненае выданне, Мн., 2003) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
  • В.Ф. Голубеў, А.А. Смольский і інш. Хто ёсць хто ў Беларусі. Хто есць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мэджик Мэм, 2001. — 320 с. — ISBN 985-6544-16-5. Чурко Ю. М. «Хореография в зеркале критики» (Минск, изд. «БГУ культуры и искусств», 2010) — ISBN 978-985-6798-57-6
  • Чурко Ю. М. «Pro танец» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2011) — ISBN 978-985-6981-80-0
  • «Беларусы, якія праславілі Расію. Рускія, якія праславілі Беларусь» (Мінск, БЕЛТА, 2011) — ISBN 978-985-6828-72-3
  • «БАЛЕТ XX ВЕК». (Москва, изд. «Балетный круг», 2011) — ISBN 978-5-901818-17-6
  • Мільто І. П. «Валянцін Елізар’еў — мастак і чалавек» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2012) — ISBN 978-985-7026-79-1
  • «Танцавальны лабірынт. IFMC» (Мінск, выд. «Мэджык», 2013) — ISBN 978-985-6473-97-8
  • Васеніна А. «Сучасны танец постсавецкага пространства». Арт. Уланоўскай С. «Елізар’еўская школа». (Масква, выд. «Балетный круг», 2013) — ISBN 978-5-901818-12-1
  • «Тут музыка вянчае танец». 50 гадоў кафедры харэаграфіі СПб дзярж. кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. (выд. «Кампазітар — Санкт-Пецярбург», 2013)  — ISBN 978-5-7379-0610-8
  • Большая энциклопедия Большого театра Беларуси. — Минск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — ISBN 978-98511-0827-1.
  • Лохава Г. «Саркіс і Лапачка» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2016. ISBN 978-985-581-038-5
  • Розанава В. «Прыма-балерына Кацярына Борчанка. Інтрыгуючы талент» (Санкт-Пецярбург, выд. «Балтыйскія сезоны», 2016) — ISBN 978-5-903368-95-2.
  • В. Уральская «БАЛЕТ назіранні, заметкі, разважанні». Серыя — Балетны круг (Масква "Рэдакцыя журнала «Балет», 2016) — ISBN 978-5-901818-26-8
  • Л. Абызава «Гісторыя харэаграфічнага мастацтва. Айчынны балет XX — пачатку XXІ стагоддзя» («Кампазітар — Санкт-Пецярбург, 2017») — ISBN 978-5-7379-0501-9
  • «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя — акадэмія музыкі. Гісторыя ў асобах 1932—2017» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2017) — ISBN 978-985-02-1800-1
  • Чурко Ю. М. Дыялогі, ці Валянцін Елізар’еў: «Балет — мастацтва думкі» (Мінск, выд. Лукашэвіч А. В., 2017) — ISBN 978-985-90433-1-4
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. Валянцін Елізар’еў. Кастрычнік — Лістапад 2017». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2018)
  • Валянцін Елізар’еў. «Спартак». Рэпартаж з сучаснага часу: каталог / Аўтар тэксту Саша Варламов; фатограф Мікіта Фядосік. — Мінск: Дзівімакс, 2017.
  • «Мікалай Цыскарыдзэ. Дзённік рэктара. 2016—2018». Складальнік і рэдактар — Г. Пятрова (Выдавецтва АРБ, Санкт-Пецярбург, 2018) — ISBN 978-5-93010-118-8
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. „Рамэа і Джульета“. Валянцін Елізар’еў. Лістапад — снежань 2018 г.» Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2019)
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. „Стварэнне свету“. Валянцін Елізар’еў. Снежань 2019 г.» Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2020) — ISBN 978-985-7215-34-8
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ Валянціна Елізар’ева „Шчаўкунок“. Верасень-Снежань, 2020». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2021) — ISBN 978-985-90456-6-0
  • Плескачэўская І. Феномен Валянціна Елізар’ева. — Мінск: Выд. «Звязда», 2022. — ISBN 978-985-575-339-2
  • Прыгодзіч З. Творцы. — Кн. 3. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2022 — ISBN 978-985-02-2099-8
  • Плескачэўская І. Валянцін Елізар’еў. Палёт насустрач жыццю. Як нараджаецца балет. — Масква: АСТ, 2023. — ISBN 978-5-17-149413-1
  • Прыгодзіч З. К. Незабыўныя сустрэчы-2 — Мінск: «Деловая печать». 2023  — ISBN 978-985-90586-1-5
  • Буклет. «Валянцiн Елізар’еў. 50 год творчай дзейнасцi». Складальнiкi: Вольга Ягорава, Наталля Баграцова. (Вялiкi тэатр Беларусi, 2023).
  • І. Плескачэўская «Плісецкая стыхія на імя Майя. Партрэт на фоне эпохі» (Масква, выд. АСТ, 2024) — ISBN 978-5-17-108528-5