Вера Паўлаўна Рэдліх

(Пасля перасылкі з В. П. Рэдліх)

Вера Паўлаўна Рэдліх (31 сакавіка (8 красавіка) 1894, сяло Мікалаеўка, Харкаўская губерня — 21 лютага 1992, Мінск) — савецкая тэатральная актрыса, рэжысёр і тэатральны дзеяч, народная артыстка РСФСР.

Вера Паўлаўна Рэдліх
руск.: Вера Павловна Редлих
Дата нараджэння 8 красавіка 1894(1894-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1992(1992-02-21) (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, тэатральны рэжысёр, выкладчыца ўніверсітэта
Тэатр
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Сайт red-torch.com/archive/ac…

Біяграфія правіць

Вера Паўлаўна Рэдліх нарадзілася 31 сакавіка (12) красавіка 1894 года ў вёсцы Мікалаеўка Сумскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Сумская вобласць Украіны). Вучылася ў гімназіі ў Сумах, рана захапілася тэатрам.

У 1914—1918 гадах вучылася ў прыватнай школе драматычнага мастацтва ў Маскве, неўзабаве ператворанай у Другую студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра, дзе яе настаўнікамі былі «старыя» мхатаўцы Лужскі, Леанідаў, Муратава, Масаліцінаў. Разам з ёй вучыліся Ала Тарасава, Мікалай Хмялёў, Мікалай Баталаў, Марк Прудкін, якія пасля з’яўляліся другім пакаленнем Маскоўскага Мастацкага тэатра.

Была актрысай Яраслаўскага, Уладзівастоцкага тэатраў, грала ў тэатрах Кастрамы, Іванава-Вазнясенска, Томска, Чыты і Харбіна.

З 1932 года працавала ў Новасібірскім тэатры «Чырвоны факел», спачатку рэжысёрам, з 1943 па 1946 год была галоўным рэжысёрам, а ў 1946—1960 гадах — мастацкім кіраўніком тэатра. З 1936 года выкладала, узначальвала Новасібірскае тэатральнае вучылішча (цяпер Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут), а таксама вяла курс акцёрскага майстэрства ў студыі пры тэатры. Удзельнічала ў фарміраванні абласнога драматычнага тэатра Новасібірска (цяпер тэатр «Стары дом»), ставіла спектаклі ў Тэатры юнага гледача (цяпер «Глобус»).

У 1960 годзе пераехала з сям’ёй у Мінск. У 1961—1963 гадах працавала рэжысёрам мастацкім кіраўніком Мінскага рускага тэатра імя М. Горкага.

З 1960 года працавала ў Беларускім тэатральным інстытуце, з 1966 года — прафесар кафедры акцёрскага майстэрства.

Памерла 21 лютага 1992 года ў Мінску, пахавана на Усходніх могілках разам з мужам Сяргеем Біруковым.

Творчасць правіць

Сцвярджаючы рэалізм у тэатральным мастацтве, дасягала глыбокай і тонкай характарыстыкі вобразаў, праўдзівага раскрыцця псіхалогіі і пачуццяў сцэнічных герояў. Асаблівую ўвагу аддавала акцёрскай творчасці, цэласнасці ансамбля. Сярод лепшых пастаўленых спектакляў: «Зыкавы» (1944), «Апошнія» (1948) М. Горкага, «Звычайны чалавек» Л. Лявонава[ru] (1947), «Гамлет» У. Шэкспіра, «Чайка[ru]» А. Чэхава (абодва 1952), «Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага (1956), «Барабаншчыца» А. Салынскага (1959) і інш.; у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі — «Дванаццатая гадзіна» А. Арбузава, «Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна (абодва 1961), «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Вернасць» («Чорныя птушкі») М. Пагодзіна (абодва 1962), «Паварот ключа» («Уладальнік ключоў») М. Кундзеры (1963), «Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра (1964), «Дзеці сонца» М. Горкага (1965)[1].

Зноскі

  1. Б. I. Бур’ян. Рэдліх Вера Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура правіць