Валерый Раулевіч Рондаль

(Пасля перасылкі з В. Р. Рондаль)

Валерый Раулевіч Рондаль (нар. 25 студзеня 1951, Мінск) — беларускі архітэктар.

Валерый Раулевіч Рондаль
Дата нараджэння 25 студзеня 1951(1951-01-25) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1973 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1973 года архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў[1] у «Мінскграмадзянпраекце»: з 1990 — галоўны архітэктар праектаў і кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1995 года выкладае на архітэктурным факультэце БНТУ[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць правіць

 
226-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава

Асноўныя працы: сквер па вул. Прытыцкага (1977), навучальна-тэхнічны блок завода грамадзянскай авіяцыі (1978), 9-павярховы жылы дом з памяшканнямі цэнтральных чыгуначных кас, кветкавай крамай па вул. Чкалава (1979) у Мінску, рэканструкцыя школы ў в. Сосны Любанскага раёна (1979), забудова праспекта Леніна 5-, 7-, 9-, 10-павярховымі дамамі з дзіцячай бібліятэкай, кнігарняй, відэасалонам па продажы твораў мастацтваў (1979), дзіцячая паліклініка ў комплексе 7-, 9-павярховых жылых дамоў па вул. Савецкай (1987), 9-павярховыя жылыя дамы з камбінатам бытавога абслугоўвання, прадуктовым магазінам па вул. Леніна (1988) у Маладзечне, комплекс прафтэхвучылішчаў у Жодзіне (1980), гасцініца ў Слуцку (1987)[1], дзіцячы цэнтр-прафілакторый «Ракета» ў Ждановічах Мінскага раёна, Лядовы палац з рэканструкцыяй парку і бульвара ў Салігорску; водна-трэніровачны комплекс па вул. Герояў 120-й дывізіі, 15-павярховы жылы дом на скрыжаванні вул. Жукоўскага і Магілёўскай, 17-павярховы жылы дом па вул. Л. Бяды, 12-павярховы жылы дом па вул. Гвардзейскай, вышынны шматфункцыянальны комплекс «Славянскі квартал», комплексны жылы дом «Катамаран» па вул. Чарвякова ў Мінску[2].

Удзельнік міжнародных конкурсаў: курортна-турыстычны комплекс «Малінаўка» на Калінінградскім узмор’і (1992); дзіцячы сад на 280 месцаў у Лагойску са стварэннем схілу сажалкі тэрасаванымі аб’ёмамі з дзіцячымі пляцоўкамі (1991); дзіцячы цэнтр на 200 месцаў у пас. Гарадзішча Мінскага раёна (1993); «Археалагічная канверсія» — рэканструкцыя дота пад школу-студыю для працы з глінай па старажытнай тэхналогіі «Раку» (1995) і інш[2].

Аўтар ландшафтна-раслінна-экалагічнай канцэпцыі ў архітэктуры і распрацаваных творчых тэм зялёнай архітэктуры. Аўтар шэрагу артыкулаў па развіцці ідэі экалагічнай канцэпцыі ў архітэктуры[2].

Зноскі

  1. а б в Рондель Валерий Раулевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Рондель Валерий Раулевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць

  • Рондель Валерий Раулевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Рондель Валерий Раулевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)