Валерый Сямёнавіч Хвяжэнка

(Пасля перасылкі з В. С. Хвяжэнка)

Валерый Сямёнавіч Хвяжэнка (нар. 22 красавіка 1940, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Валерый Сямёнавіч Хвяжэнка
Дата нараджэння 22 красавіка 1940(1940-04-22) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19631966 гадах архітэктар Галоўкалгасбуда пры Савеце Міністраў БССР; у 19661973 гадах старэйшы архітэктар праектнай групы трэста «Белтрансбуд»; у 19731987 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскграмадзянпраект»; у 19871993 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст — архітэктар тэхнічнага аддала інстытута «Мінсксельбудпраект»; у 1993 годзе вядучы спецыяліст аддзела прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Упраўлення дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў пры Мінгарвыканкаме; у 1994 годзе галоўны архітэктар аддзела архітэктуры Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь; у 19941997 гадах галоўны спецыяліст аддзела жыллёвай палітыкі Галоўнага ўпраўлення інфраструктуры жылля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь; у 19972007 гадах намеснік начальніка аддзела перадпраектных работ, начальнік аддзела размяшчэння аб’ектаў і падрыхтоўкі архітэктурна-планіровачных заданняў, намеснік начальніка Упраўлення падрыхтоўкі праектавання і вядзення кадастравых работ Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама; у 20072008 гадах начальнік аддзела падрыхтоўкі дазваленчай дакументацыі КУП «Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг»; з 2008 года галоўны эксперт па архітэктурна-планіровачных рашэннях Упраўлення жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва і планіровачных работ Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза»[1].

Член Саюза архітэктараў з 1976 года[1].

Творчасць правіць

Праектаваў розныя аб’екты жыллёва-грамадзянскага, прамысловага і сельскагаспадарчага прызначэння: комплекс прафілакторыяў на 700 месцаў у Ждановічах Мінскага раёна (1979), 40-кватэрны жылы дом у г.п. Заслаўі па вул. Савецкай (1981), лячэбна-аздараўленчы комплекс у в. Кірава Слуцкага раёна (1982); 12-павярховыя жылыя дамы з блокамі абслугоўвання (стаматалагічная паліклініка, аптэка, кнігарня) па вул. Леніна ў г. Жодзіна (1984), акушэрска-гінекалагічны корпус цэнтральнай раённай бальніцы ў г.п. Любань (1984), комплекс піянерскіх лагераў-баз адпачынку ў раёне г.п. Ракаў (1985, Дыплом 1 ступені ВДНГ БССР)[2], рэканструкцыя абласнога радзільнага дома ў г. Мінску (1987), 9-павярховы гараж-стаянка на 780 аўтамабіляў па вул. Аэрадромнай у г. Мінску, сельскі клуб у в. Вяззе Бярэзінскага раёна, саўгас «Камунар», фізкультурна-аздараўленчы комплекс з лазняй у Слуцкім раёне, н.п. Вясея, калгас імя Арджанікідзэ і іншыя аб’екты[1].

Актыўна ўдзельнічае ў архітэктурных конкурсах, напрыклад: на тэатр імя Я. Купалы ў г. Мінску (усесаюзны конкурс II прэмія, дыплом СА БССР), на оперны тэатр у г. Плоўдзіве, Балгарыя (міжнародны конкурс, 3-я прэмія) і інш[1].

Мае адно вынаходства (сумесна з архітэктарам А. І. Дыдышкам) на фасадную керамічную абліцавальную плітку (аўтарскае сведчанне выдадзена ў 1973 г. Дзяржаўным камітэтам па вынаходствах і адкрыццях СССР)[1].

Узнагароды правіць

2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект тэатра імя Я. Купалы ў Мінску[2].

Зноскі

  1. а б в г д Хвеженко Валерий Семенович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Хвеженко Валерий Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Хвеженко Валерий Семенович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Хвеженко Валерий Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)