Валерый Францавіч Марозаў
Валерый Францавіч Марозаў (25 лютага 1947, Мінск — 27 лістапада 2023) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2002), дацэнт (1991). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2003), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009)[2].
Валерый Францавіч Марозаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2023 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Яўген Валер’евіч Марозаў[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры[1] (2002) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Мінску.
Скончыў у 1965 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Мінскпраекце, з 1974 года — асістэнт, старшы выкладчык, з 2000 года загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Кандыдат архітэктуры (1988)[3], доктар архітэктуры (2002).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1987 года, з 2010 года старшыня секцыі "Рэстаўрацыя, рэгенерацыя і рэканструкцыя архітэктурнай спадчыны"[2]. Член рабочай групы праграмы "Spiritual Places" Міжнароднага саюза (2009 года), Беларускага саюза архітэктараў[2].
Творчасць
правіцьУдзельнічаў у распрацоўцы праектаў комплексаў праектных інстытутаў «Сельгаспраект», «Прамзернепраект», «Белбіясінтэз» (1971—1979), будынка Дома архітэктара (1972, 1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе), у забудове гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (1974) у Мінску[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьСфера навуковых інтарэсаў — архітэктура краін Усходняй Еўропы XVIII—XIX стагоддзяў. Апублікаваў звыш 150 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы. Аўтар кніг: «Палац у Гомелі» (1991); «Палац у Жылічах» (1992); «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (у сааўт., 1988); «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997); «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» (2006); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ў ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 3, кн. 1. Другая палова XVIII — першая палова XIX ст.» (у сааўт., 2007)[6].
Узнагароды
правіць1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы праект Дома архітэктараў у Мінску ў 1972 годзе. Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2000» у намінацыях «Манаграфія пра архітэктуру» і «Цыкл артыкулаў пра архітэктуру» за кнігу «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» і цыкл артыкулаў пра класіцызм у Беларусі[6].
Асабістае жыццё
правіцьБыў у шлюбе з архітэктарам Аленай Барысаўнай Марозавай (нар. 1956). Меў сына Яўгена Валер’евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара.
Бібліяграфія
правіць- Морозов В. Ф. Палац у Гомелі: Гіст. архіт. нарыс. — Мн.: Полымя, 1991. — 95 с.
- Морозов В. Ф. Палац у Жылічах. — Мн.: Полымя, 1992. — 76 с.
- Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти», 1997. — 337 с.
- Морозов В. Ф. История архитектуры Беларуси. Эпоха классицизма. — Минск: БНТУ, 2006. — 152 с.
- Морозов В. Ф. Архитектурные школы в монументальном зодчестве Беларуси конца XVIII- начала XIX в. — Минск: БНТУ, 2011. — 224 с.
- Морозов В. Ф. Архитектура пограничья культур Беларуси, Литвы и Польши. Эпоха классицизма. — Минск: БНТУ, 2012. — 176 с.
- Морозов В. Ф. Стили и направления в архитектуре Беларуси второй половины XVIII- первой половины XIX века. — Минск: БНТУ, 2016. — 239 с.
- Морозов, В. Ф. Архитектура Гомеля графа Н. П. Румянцева в контексте развития европейского зодчества конца XVIII — начала XIX в. Минск: БНТУ, 2016. — С. 81-90.
- Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. — Минск: Вышэйшая школа, 1988. — 101 с.(в соавторстве).
- Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце. У 4 т. Ет.3, кн. 1. Другая палова XVIII- першая палова XIX ст. — Мінск: Беларус. Навука, 2007. — 502 с. (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ а б в На 76-м году жизни умер Валерий Францевич Морозов . TIMES.BNTU.BY (27 ноября 2023).
- ↑ а б в Морозов Валерий Францевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ На 76-м году жизни умер Валерий Францевич Морозов
- ↑ Спадчына . Telegram. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ а б Морозов Валерий Францевич
Літаратура
правіць- Морозов Валерий Францевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Маро́заў Валерый Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 124. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валерый Францавіч Марозаў