ГЭС «Нямнова» — малая гідраэлектрастанцыя за 1 км паўднёвы захад ад в. Нямнова Гродзенскага раёна, размешчана на Аўгустоўскім канале, каля шлюза-рэгулятара «Куркуль».

ГЭС Нямнова
Краіна
Месцазнаходжанне
Увод у эксплуатацыю 2003
Электрычная магутнасць, МВт 250 кВт
ГЭС Нямнова (Беларусь)
ГЭС Нямнова

Будаўніцтва пачалося ў 2003. Вызначаная магутнасць 250 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергii ~1,2 млн.кВт·г, што дастаткова, каб забяспечыць патрэбы турыстычных аб’ектаў Аўгустоўскага канала, якія плануецца пабудаваць, і г. п. Сапоцкін. На ГЭС «Нямнова» усталявана пакуль адзіная ў Беларусі модульная гарызантальная гідраэнергетычная ўстаноўка. Тэрмін акупнасці 11 гадоў.

Літаратура

правіць
  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45.