Габрыэль Война
Габрыэль Война (? — 1 студзеня 1615) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі i вялікі пісар літоўскі (1585—1589), падканцлер літоўскі (з 1589); староста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі.
Габрыэль Война | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Смерць | 1 студзеня 1615 | ||||||
Род | Войны-Грычынавічы | ||||||
Бацька | Война Мацвеевіч Грычына |
З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала, Бенедыкта і Лаўрына.
Браў удзел у паходах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры штурме Полацка. Вялікі пасол кар. і вял.кн. Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591 гадах.
Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Войны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 461. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.