Адкрыць галоўнае меню

Габрыэль Корбут, Корбут-Карафа (польск.: Gabriel Korbut, Gabriel Marian Karaffa-Korbutt; 28 сакавіка 1862, Пецярбург — 9 студзеня 1936) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.

Габрыэль Корбут
Дата нараджэння 28 сакавіка 1862(1862-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1936(1936-01-09) (73 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя літаратуры[d], бібліяграфія і мовазнаўства
Альма-матар

Паходзіў з шляхецкага роду.

Скончыў Дэрпцкі універсітэт (1890). Прафесар гісторыі літаратуры ў Вольным польскім універсітэце ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага навуковага таварыства (1907). Член-карэспандэнт Польскай АН (1919).

Галоўная праца Г. Корбута — бібліяграфія «Польская літаратура ад пачаткаў да студзеньскага паўстання» (т. 1-3, 1917-21; 2-е выд. — «Польская літаратура ад пачаткаў да сусветнай вайны», т. 1-4, 1929-31; «Дадатак» да яе выд. 1934), дзе змешчаны матэрыялы пра польскіх пісьменнікаў. На ўзор гэтай працы Інстытут літаратуразнаўчых даследаванняў Польскай АН з 1963 выдае «Бібліяграфію польскай літаратуры „Новы Корбут“».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Sordylowa B. Gabriel Korbut. Życie i dzieło. — Wrocław, 1978.