Габрыэль Мантальва Ігера

Яго Высокапраасвяшчэнства Габрыэль Мантальва Ігера (ісп.: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калумбія — 2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыпламат. Калумбіец па нацыянальнасці, архібіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёлу ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Архібіскуп Габрыэль Мантальва Ігера
Gabriel Montalvo Higuera
4-ы Тытулярны архібіскуп Чэленэ
14 чэрвеня 1974 — 2 жніўня 2006
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Масіма Джустэці
Пераемнік Серджа Пагана
Сцяг12-ы Апостальскі нунцый у ЗША
7 снежня 1998 — 17 снежня 2005
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Агасціна Качавілан
Пераемнік П'етра Самбі
Сцяг6-ы Прэзідэнт Папскай Царкоўнай акадэміі
29 красавіка 1993 — 7 снежня 1998
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Карл Іозеф Раўбер
Пераемнік Георг Цур
Сцяг1-ы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
17 красавіка 1993 — 24 лютага 1996
Царква Рымска-каталіцкая царква
Пераемнік Агасціна Маркета
Сцяг7-ы Апостальскі Пра-нунцый у Югаславіі
12 чэрвеня 1986 — 18 мая 1994
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Франчэска Каласуона
Пераемнік Сантас Абрыль-і-Кастэлья
Сцяг Апостальскі Пра-нунцый у Алжыры і Тунісе і апостальскі дэлегат у Лівіі
18 сакавіка 1980 — 12 чэрвеня 1986
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Сантэ Парталупэ
Пераемнік Джавані дэ Андрэа
Сцяг Апостальскі нунцый у Нікарагуа і Гандурасе
14 чэрвеня 1974 — 18 сакавіка 1980
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Ларэнца Антанеці
Пераемнік Андрэа Кардэра Ланца дзі Мантэцэмола
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 28 жніўня 1930(1930-08-28)
Смерць 2 жніўня 2006(2006-08-02) (75 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 18 студзеня 1953
Епіскапская хіратонія 30 чэрвеня 1974

Святар правіць

Атрымаў навуковыя ступені бакалаўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпламатычны інстытут Святога Прастола) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высвечаны ў святары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпламатычную службу Святога Прастола 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргенціне і Сальвадоры. Пазней працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце і Савеце па грамадскіх справах царквы.

14 чэрвеня 1974 Папа Павел VІ узвёў яго ў сан тытулярнага архібіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 19741980 Апостальскі нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Алжыры і Тунісе і Апостальскі пасланец у Лівіі.

Пасля смерці кардынала Антоніа Саморы 3 лютага 1983, яму даручана весці ад імя Святога Прастола перамовы аб мірным рашэнні канфлікту паміж Аргенцінай і Чылі ў адносінах канала Беагле, які быў распачаты ў снежні 1978 і скончыўся падпісаннем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 мая 1985.

12 чэрвеня 1986 — 24 лютага 1996 пранунуцый у Югаславіі. 17 красавіка 1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 мая 1994. 7 снежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амерыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусветнай Асацыяцыі Юрыстаў (САЮ). 16 снежня 2005 скончыў дыпламатычную службу і сышоў на пэнсію. У 19931998 адначасова кіраваў Папскай дыпламатычнай акадэміяй у Рыме.

Пахаванне правіць

5 жніўня 2006 жалобную святую Імшу ў рымскім Саборы Святога Пятра святога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэла Садана. Каля труны архібіскупа Габрыэля Мантальва маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Дамінік Грушаўскі і Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Зноскі

Спасылкі правіць