Гавайская мова
Гава́йская мова (Ōlelo Hawaii) — палінезійская мова, родная мова гавайцаў. Нароўні з англійскай, афіцыйная мова Гаваяў.
Гавайская | |
---|---|
Саманазва | Ōlelo Hawaii |
Краіны | ЗША |
Рэгіёны | Штат Гаваі |
Афіцыйны статус | Штат Гаваі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 24000 (2010) |
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Аўстранезійская |
|
Пісьменнасць | Hawaiian alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | гав 143 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | haw |
ISO 639-3 | haw |
WALS | haw |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 712 |
Ethnologue | haw |
Linguasphere | 39-CAQ-e |
ELCat | 125 |
IETF | haw |
Glottolog | hawa1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Пісьмовасць
правіцьПісьмовасць складзена пасля 1820 г. на лацінцы.
Арфаграфія
Aa | Ee | Ii | Oo | Uu | Hh | Kk | Ll | Mm | Nn | Pp | Ww | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
/a/ | /e/ | /i/ | /o/ | /u/ | /h/ | /k~t/ | /l/ | /m/ | /n/ | /p/ | /v~w/ | /ʔ/ |
Распаўсюджанасць
правіцьНа гавайскай мове былі напісаны Канстытуцыя Гавайскага каралеўства, шэраг кніг, перакладзена Біблія. Цяпер на гавайскай мове выдаецца часопіс, выкарыстоўваецца ў штаце Гаваі на радыё і тэлебачанні. Выкладаецца ў пачатковых школах.
На аснове гавайскай і англійскай моў існуе гаворка гавайскі піджын (Hawaiian Pidgin).
Размоўнік
правіцьГавайская мова | Беларуская мова |
---|---|
Aloha | Прывітанне, сардэчна запрашаю, да пабачэння |
Aloha kakahiaka | Добрай раніцы |
Aloha 'auinalā | Добры дзень |
Aloha ahiahi | Добры вечар |
Pō maika’i | Дабранач (развітанне) |
'Ae | Так |
'A’ole | Не |
'A’ole maopopo | Не разумею |
'O wai kou inoa? | Як тваё імя? |
'O Mikalaj ko’u inoa | Мяне завуць Мікалай |
No Belarusa mai au | Я з Беларусі |
E kala mai ia’u! | Прабачце |
Mahalo | Дзякуй |
He mea iki | Калі ласка |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
правіць- Гавайская мова
- Папулярныя гавайскія словы і выразы Архівавана 13 студзеня 2014.