Гадавары
Гада́вары, Годзі[1] (хіндзі: गोदावरी) — другая па велічыні рака ў Індыі.
Гадавары | |
---|---|
хіндзі गोदावरी | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1465 км |
Басейн | 313 тыс. км² |
Расход вады | 3,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Гара Брахмагіры |
• Вышыня | 1200 м |
• Каардынаты | 19°55′48″ пн. ш. 73°31′39″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бенгальскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 16°43′32″ пн. ш. 82°19′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бенгальскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 1465 км, плошча вадазборнага басейна 313 тыс. км². Пачынаецца ў штаце Махараштра ў Заходніх Гатах, цячэ праз Андхра-Прадэш, перасякае Дэканскае пласкагор’е і ўпадае ў Бенгальскі заліў, утвараючы дэльту. Свяшчэнная для індуістаў рака. Большая частка вод ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
На рацэ гарады Нашык, Нандэр, Раджамандры.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
правіць- Гадавары, Годзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 419. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).