Гадзілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гадзі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гадзілавічы.

Гадзілавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гадзілавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 151
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маластралкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Княжынка, Красніца і Куставіца)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1583 чалавекі[2], з іх 93,3 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1151 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць