Газавая турбіна — цеплавы рухавік бесперапыннага дзеяння, у лопасевым апараце якога энергія сціснутага і нагрэтага газу ператвараецца ў механічную працу на вале. Награванне сціснутага газу можа ажыццяўляцца ў камеры згарання, ядзерным рэактары і інш. Першыя газавыя турбіны з'явіліся ў канцы 19 ст. як частка газатурбіннага рухавіка і паводле канструктыўнага выканання былі блізкія да паравой турбіны. Газавая турбіна ўяўляе сабой шэраг паслядоўна размешчаных нерухомых лопасцевых вянкоў саплавога апарата і вярчальных вянкоў рабочага кола, якія ўтвараюць яе праточную частку. Саплавы апарат у спалучэнні з рабочым колам складае прыступку турбіны. Прыступка складаецца з статара, у які ўваходзяць нерухомыя дэталі (корпус, саплавыя лопасці, бандажныч кольцы), і ротара, які ўяўляе сабой сукупнасць вярчальных частак (працоўныя лопасці, дыскі, вал).

Газавая турбіна
Выява
Першаадкрывальнік John Barber[d]
Дата адкрыцця 1791
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Трохпрыступкавая турбіна

Спасылкі

правіць