Газатурбінная ўстаноўка

Газатурбінная ўстаноўка (ГТУ), газатурбінны рухавікцеплавы рухавік, рабочае цела якога ўвесь цыкл знаходзіцца ў газападобным стане. Рабочае цела сціскаецца ў кампрэсары, награваецца і пашыраецца ў газавай турбіне, дзе выпрацоўвае механічную энергію.

Схема прастой ГТУ адкрытага тыпу
Схема закрытай ГТУ

ГТУ бываюць адкрытага і закрытага (замкнутага) тыпу. У адкрытых ГТУ рабочым целам з'яўляецца паветра, якое паступае з атмасферы, за кошт яго адбываецца спальванне паліва ў камеры згарання і атрыманыя газы пасля турбіны адводзяцца ў атмасферу. У зактрытых ГТУ рабочым целам можа з'яўляцца любы газ, які цыркуліруе па замкнёнаму контуру, і цеплыня да якога падводзіцца і адводзіцца ў спецыяльных цеплаабменніках. Найбольш распаўсюджаны адкрытыя ГТУ.

Для ГТУ закрытага тыпу можа вакарыстоўвацца любое паліва. Для адкрытых — газаабразнае або высакаякаснае вадкаснае; вугаль ці іншае цвёрдае паліва могуць выкарыстоўвацца ў іх толькі пасля папярэдняй газіфікацыі.

ГТУ могуць быць прастымі і складанымі. Цыкл простых ГТУ складаецца з сціскання рабочага цела, падвода да яго цеплыні, расшырэння яго ў турбіне і адвода цеплыні (гл. Тэрмадынамічны цыкл Брайтана). Складаныя ГТУ могуць мець шматпрыступкавы кампрэсар, некалькі турбін, або камер згарання.

ГТУ выкарыстоўваюцца на транспарце (часцей у авіяцыі), для выпрацоўкі электраэнергіі (газатурбінная цеплаэлектрастанцыя), на газакампрэсарных станцыях. ГТУ выкарыстоўваюцца і на АЭС з газавымі рэактрарамі, якія але не атрымалі шырокага распаўсюду.

ГТУ, якія выкарыстоўваюцца ў энергетыцы, маюць ККДз ніжэйшы чым на паратурбінных электрастанцыях, акрамя гэтага яны, у асноўным, пакуль могуць спажываць толькі адносна дарагое паліва (прыродны газ, дызельнае паліва і г.д.). Але іх кошт ніжэйшы, да таго ж яны больш манеўрэныя, чым паратурбінныя электрастанцыі. Таму газатурбінныя электрастанцыі звычайна выкарыстоўваюць як пікавыя крыніцы энергіі.

Пасля газавай турбіны газы маюць даволі высокую тэмпературу, таму іх можна ў камбінаваных устаноўках: атрымліваецца пар, які ідзе потым у паравую турбіну. Сумарны ККДз такіх установак можа дасягаць 60 % (хаця ККДз саміх ГТУ звычайна не больш 40 %). Таксама выхлапныя газы могуць выкарыстоўваць для нагрэва вады або атрымання пары (ГТУ-ЦЭЦ) ці для іншых мэтаў (ГТУ-ЦЭЦ).