Газі-Гірэй I
Газі-Гірэй (۱غازى كراى крымскатат.: I Ğazı Geray; 1504 — 1524) — крымскі хан у 1523—1524 гадах.
Газі-Гірэй I | |
---|---|
Нараджэнне | 1504 |
Смерць |
красавік 1524 |
Род | Гірэі |
Бацька | Мехмед-Гірэй I |
Веравызнанне | суніты |
Сын Мехмеда-Гірэя, унук Менглі-Гірэя.
У 1523 годзе суправаджаў бацьку ў паходзе на Хаджы-Тархан. Пасля гібелі Мехмеда крымскае войска пацярпела вялікае паражэнне. Газі-Гірэй паспешна адступіў у Крым і паспрабаваў арганізаваць абарону супраць хаджы-тарханскіх нагайцаў, войскі якіх уварваліся на паўвостраў.
Неўзабаве крымскія беі абралі Газі-Гірэя ханам. Аднак некаторыя мурзы, якія праз асабістую непрыязь да Мехмеда-Гірэя бяздзейнічалі падчас разгрому, сталі асцерагацца, што Газі-Гірэй адпомсціць ім за бацьку, і паслалі да султана дэлегацыю, якая прасіла прызначыць новага ўладара. Султан прыслухаўся да іх просьбу, пазбавіўы стальца Газі-Гірэя і прызначыў ханам Саадата-Гірэя.
Пры Саадаце Газі атрымаў тытул калгі, аднак праз тры месяцы забіты. Агулам Газі-Гірэя быў ханам толькі 6 месяцаў, ён адзін з самых маладых уладароў у гісторыі ханства, заняў сталец ва ўзросце 19 гадоў.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев Архівавана 18 сакавіка 2007.. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.