Адкрыць галоўнае меню
Аграгарадок
Гайна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Аўтамабільны код
5
Гайна на карце Беларусі ±
Гайна (аграгарадок) (Беларусь)
Гайна (аграгарадок)
Гайна (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Гайна (аграгарадок)

Га́йна[1] (трансліт.: Hajna, руск.: Гайна) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гайненскага сельсавета. Насельніцтва 551 чал. (2010). Знаходзіцца за 10 км ад Лагойска, за 40 км ад Мінска, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.

Змест

ЭтымалогіяПравіць

Найбольш імаверным з'яўляецца паходжанне тапоніма «Гайна» ад беларускага слова гай, менш імаверна супастаўленне з дзеясловам гаіць — абараняць. Беларуская форма Гайна перайшла ў літоўскую мову як Айна (пры такой асіміляцыі звычайна знікае пачатковае «г»)[2], што дае падставы некаторым даследчыкам прыпісваць тапоніму літоўскае паходжанне (ад ainis — унук або ainija — патомства).

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Упершыню Гайна згадваецца гісторыкам XV ст. Янам Длугашам сярод уладанняў вялікіх князёў. Ад пачатку паселішча ўваходзіла ў склад Лагойскага княства[3].

У 1514 годзе мясцовы касцёл наведаў вялікі князь Жыгімонт Стары ў сувязі са святкаваннем перамогі над маскоўскімі захопнікамі ў Бітве пад Оршай. У 1522 годзе адкрылася манастырская школа. З 1560 года мястэчка, цэнтр Гайненскага староства. З 1565/66 гг. у Менскім павеце Менскага ваяводства.

У 1789 годзе на месцы струхнела драўлянага ўзвялі мураваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Мястэчка на акварэлі Н. Орды, 2-я палова XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі; у Докшыцкім, з 1796 Барысаўскім паветах.

У 1863 годзе адкрылася народнае вучылішча. У 1867 годзе пасля здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл на праваслаўную царкву[4]. У 1891 годзе пачалі працаваць мукамольнае і крупяное прадпрыемствы.

Найноўшы часПравіць

З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Лагойскага раёна.


НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Гайне працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, бібліятэка, дом культуры.

СлавутасціПравіць

 
Месца колішняга касцёла
  • Месца колішняга касцёла
  • Свята-Міхайлаўская царква

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 66.
  3. Вячаслаў Насевіч. Гайна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 451.
  4. Вячаслаў Насевіч. У складзе Расійская імперыі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 439.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць