Гай Апулей Дыёкл
Гай Апулей Дыёкл (лац.: Gaius Appuleius Diocles, 104—пасля 146) — старажытнарымскі каляснічы. Лічыцца самым высокааплатным спартсменам у гісторыі.
Гай Апулей Дыёкл | |
---|---|
лац.: Gaius Appuleius Diocles | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | гонкі калясніц |
Нарадзіўся |
104 Лузітанія , Рымская імперыя |
Памёр |
пасля 146 года Палестрына, Італія, Рымская імперыя |
Грамадзянства | Рымская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 104 годзе ў рымскай правінцыі Лузітанія. Прыехаўшы ў Рым, ён з 18 гадоў пачаў выступаць у гонках калясніц на найбуйнейшым стадыёне-іпадроме «Вялікі цырк». Спачатку Гай Апулей Дыёкл абараняў колеры «Белай каманды». Праз шэсць гадоў, ва ўзросце 24-х гадоў, ён стаў выступаць за «Зялёную каманду». У 27 гадоў Гай Апулей Дыёкл перайшоў у «Чырвоную каманду», у якой выступаў да самага канца сваёй кар'еры. Апошнюю гонку правёў ва ўзросце 42-х гадоў; кар'ера Гая Апулея Дыёкла незвычайна доўгая, з прычыны таго, што гонкі на калясніцах былі небяспечным відам спорту, часта ў выніку падзення з калясніц спартсмены гінулі альбо станавіліся інвалідамі.
Гай Апулей Дыёкл прыняў удзел у 4257 гонках, атрымаўшы 1462 перамогі. За сваю кар'еру ён зарабіў 35 863 120 сестэрцыяў (гэта сума была выбіта на помніку Гаю Апулею Дыёклу, узведзеным заўзятарамі), што, паводле ацэнак вучоных, прыблізна эквівалентна сучасным 15 мільярдам долараў ЗША.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Самы багаты спартсмен у гісторыі жыл у Старажытным Рыме (руск.) (16 жніўня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 21 жніўня 2010.
- Corpus Inscriptionum Latinarum 14, 2884
Гл. таксама
правіць