Галавакружэ́нне — адчуванне няўпэўненасці ў вызначэнні ўласнага прасторавага месцазнаходжання, уяўнае вярчэнне вакольных прадметаў або ўласнага цела, адчуванне няўстойлівасці, згуба раўнавагі, сыход глебы з-пад ног. У шэрагу выпадкаў галавакружэнне суправаджаецца млосцю, ванітамі, падвышанай патлівасцю, змяненнем частаты пульсу, ваганнямі артэрыяльнага ціску. Прыступы галавакружэння доўжацца ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін. Апрача суб'ектыўных разладаў, нярэдка здараецца ністагм.