Галандская Ост-Індыя

Галандская Ост-Індыя (нідэрл.: Nederlands-Indië) — галандскія каланіяльныя ўладанні на астравах Малайскага архіпелага і ў заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Утварылася ў 1800 годзе ў выніку нацыяналізацыі Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Існавала да японскай акупацыі ў сакавіку 1942 года. У гутарковай мове і неафіцыйных дакументах часам называецца таксама Нідэрландская (ці Галандская) Індыя. Не варта блытаць яе з Галандскай Індыяй — галандскімі каланіяльнымі ўладаннямі на паўвостраве Індастан. Як і іншыя каланіяльныя ўтварэнні, Галандская Ост-Індыя стваралася ў вострай канкурэнтнай барацьбе як з мясцовымі дзяржаўнымі фарміраваннямі, так і з іншымі каланіяльнымі дзяржавамі (Вялікабрытаніяй, Партугаліяй, Францыяй, Іспаніяй). Доўгі час мела пераважна таласакратычны характар, уяўляючы сабой шэраг прыбярэжных факторый і фарпостаў, акружаных уладаннямі мясцовых малайскіх султанатаў. Заваяванні канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, а таксама выкарыстанне механізмаў магутнай эканамічнай эксплуатацыі, дазволілі галандцам аб'яднаць большую частку архіпелага пад уладай сваёй кароны. Галандская Ост-Індыя з яе багатымі запасам нафты і іншых карысных выкапняў лічылася «жамчужынай у кароне галандскай каланіяльнай імперыі»[1].

Калонія Нідэрландаў
Галандская Ост-Індыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1800 — 1942

Сталіца Батавія
Мова(ы) нідэрландская
Афіцыйная мова нідэрландская
Грашовая адзінка Гульдэн Нідэрландскай Індыі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

23 чэрвеня 1596 года ў порт Бантам прыбыла першая галандская гандлёвая экспедыцыя, капітан якой — Карнеліус Хутман. Галандцы ўсведамлялі патэнцыйную прыбытковасць гэтых тэрыторый. Пасля свайго першага паспяховага пранікнення галандскія камерсанты ствараюць цэлы шэраг кантор у розных гарадах і правінцыях Нідэрландаў. Гэтыя канторы былі звязаны з арміяй, флотам і буйным капіталам і выкарыстоўваліся для гандлю з краінамі Усходу, у прыватнасці з гэтым рэгіёнам. Ужо ў 1602 годзе яны аб'ядналіся ў Ост-Індскую кампанію, якая валодала досыць вялікім для тых часоў акцыянерным капіталам.

Агульная храналогія правіць

 
Батавія (цяпер Джакарта) у 1897 годзе

Заснаванне правіць

Падчас напалеонаўскіх войнаў тэрыторыя самой Галандыі была захоплена Францыяй, і ўсе галандскія калоніі аўтаматычна сталі французскімі. У выніку ў 18081811 гадах калоніяй кіраваў французскі генерал-губернатар. У 18111816 гадах у час Напалеонаўскіх войнаў тэрыторыя Галандскай Ост-Індыі была захоплена Англіяй, якая асцерагалася ўмацавання Францыі (да гэтага часу Вялікабрытанія ўжо таксама паспела акупіраваць і Капскую калонію, найважнейшае гандлёвае звяно паміж Нідэрландамі і Інданезіяй). Магутнасць галандскай каланіяльнай імперыі была падарвана, аднак Англіі патрэбен быў пратэстанцкі саюзнік у барацьбе з каталіцкімі каланіяльнымі дзяржавамі: Францыяй, Іспаніяй і Партугаліяй. Таму ў 1824 годзе акупаваная тэрыторыя была вернута Галандыі паводле англа-галандскага пагаднення ў абмен на галандскія каланіяльныя ўладанні ў Індыі. Акрамя таго, да Англіі перайшоў паўвостраў Малака. Граніца, якая ўтварылася паміж Брытанскай Малаяй і Галандскай Ост-Індыяй, дагэтуль застаецца падзяляе Малайзію і Інданезію.

Тэрытарыяльная экспансія правіць

Сталіцай Галандскай Ост-Індыі была Батавія, цяпер Джакарта — сталіца Інданезіі. Хоць востраў Ява кантраляваўся Галандскай Ост-Індскай кампаніяй і галандскай каланіяльнай адміністрацыяй на працягу 350 гадоў, з часоў Куна, поўны кантроль над большай часткай Галандскай Ост-Індыі, уключаючы астравы Барнеа, Ламбок і заходнюю частку Новай Гвінеі, быў усталяваны толькі ў пачатку XX стагоддзя[2].

 
Захоп прынца Дыпанегара генералам дэ Кокам падчас Яванскай вайны

Ісламскае супраціўленне правіць

Карэннае насельніцтва Інданезіі, якое абапіралася на ўнутраную ўстойлівасць ісламскіх інстытутаў, аказвала значнае супраціўленне Галандскай Ост-Індскай кампаніі, а затым і галандскай каланіяльнай адміністрацыі, што саслабляла галандскі кантроль і звязвала яго ўзброеныя сілы[3]. Самымі працяглымі канфліктамі былі вайна Падры на Суматры, Яванская вайна і крывавая трыццацігадовая вайна ў султанаце Ачэх (паўночна-заходняя частка Суматры), якая доўжылася з 1873 па 1908 гады. У 1846 і 1849 гадах галандцы распачалі няўдалыя спробы заваяваць востраў Балі, які скарыўся толькі ў 1906 годзе. Тубыльцы Заходняга Папуа і большасці ўнутраных горных раёнаў скарыліся толькі ў 1920-х гадах. Значнай праблемай для галандцаў было таксама даволі пашыранае пірацтва ў гэтых водах (малайскае, кітайскае, арабскае, еўрапейскае), якое працягвалася да сярэдзіны XIX ст.[2]

У 19041909 гадах у часы кіравання генерал-губернатара Дж. Б. ван Хетца ўлада галандскай каланіяльнай адміністрацыі распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю Галандскай Ост-Індыі, заклаўшы, такім чынам, асновы сучаснай інданезійскай дзяржавы[4]. Паўднёва-Заходні Сулавесі быў заняты ў 19051906 гадах, востраў Балі ў 1906 годзе і заходняя частка вострава Новая Гвінея ў 1920 годзе.

Падзенне Галандскай Ост-Індыі правіць

10 студзеня 1942 года Японія, якая мела патрэбу ў карысных выкапнях (у першую чаргу ў нафце), на якія была багатая Галандская Ост-Індыя, абвясціла вайну каралеўству Нідэрланды. Падчас Аперацыі ў Галандскай Ост-Індыі тэрыторыя калоніі да сакавіка 1942 года была цалкам захоплена японскімі войскамі.

Падзенне Галандскай Ост-Індыі азначала і заход галандскай каланіяльнай імперыі. Ужо 17 жніўня 1945 года, пасля вызвалення ад Японіі была абвешчана Рэспубліка Інданезія, якую Галандыя прызнала ў 1949 годзе пасля заканчэння вайны за незалежнасць Інданезіі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. А. Крозе. Голландский флот во Второй мировой войне / Пер. с англ. А. Больных. — М.: ACT, 2005. — ISBN 5-17-026035-0.
  2. а б Witton, Patrick (2003). Indonesia. Melbourne: Lonely Planet. pp. 23–25. ISBN 1-74059-154-2.
  3. Schwarz, A. (1994). A Nation in Waiting: Indonesia in the 1990s. Westview Press. pp. 3–4. ISBN 1-86373-635-2.
  4. Robert Cribb, «Development policy in the early 20th century», in Jan-Paul Dirkse, Frans Husken and Mario Rutten, eds, Development and social welfare: Indonesia’s experiences under the New Order (Leiden: Koninklijk Instituut voor Taal-, Land- en Volkenkunde, 1993), pp. 225—245.

Спасылкі правіць