Галаснікі
Галаснікі — гліняныя пасудзіны ў выглядзе высокага збана з доўгім вузкім горлам, якія ўмуроўвалі ў сцены і скляпенні храмаў горлам у інтэр'ер. Галаснікі паляпшалі акустыку памяшкання, аблягчалі мураваную сцяну. У Беларусі вядомы з XII ст., у муроўцы сцен гродзенскіх Барысаглебскай і Ніжняй цэркваў. Вышыня гродзенскіх галаснікоў вагаецца ад 38 да 49,5 см. Дыяметр гарлавін галаснікоў Каложскай царквы ўсярэдзіне 7—8 см, паверхня пакрыта шчыльным лінейным (шнураваным) арнаментам. Галаснікі выкарыстоўвалі полацкія і наваградскія майстры (Барысаглебская царква ў Навагрудку, Спаса-Праабражэнская царква Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку). Часам замест галаснікоў у Полацку ўжываліся амфары.
Літаратура
правіць- Трусаў, А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Гісторыя будаўнічай тэхнікі / Алег Трусаў; Навук. рэд. Г. В. Штыхаў. — Мн.: ТАА «Лекцыя», 2001. — 203 с. — ISBN 985-6305-29-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галаснікі