Галеніт
Галені́т — мінерал, сульфід свінцу (II). Хімічная формула PbS. Сінонімы: свінцовы блішчак[1], свінцовы бляск.
Галеніт | |
---|---|
![]() | |
Формула | PbS |
Прымесь | Ag, Cd, Se, Cu, Zn, Sb |
Колер | Свінцова-шэры |
Колер рысы | Шэра-чорная |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5 |
Спайнасць | Дасканалая па {111} |
Шчыльнасць | 7,2—7,6 г/см³ |
Змяшчае каля 86,6 % свінцу. Часта змяшчае прымесі срэбра, кадмію, селену, вісмуту, волава, медзі, цынку і інш. Утварае свінцова-шэрыя крышталі і агрэгаты. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,4—7,6 г/см³. Крохкі. Колер сталёвы, шэры з блакітнаватым адлівам, часам прысутнічае пярэстая пабегласць, бляск металічны, злом ступеньчаты, далікатны. Спайнасць дасканалая па кубе. Утварае кубічныя, кубаактаэдрычныя, радзей актаэдрычныя крышталі і суцэльныя масы. Электраправодны[1].
Паходжанне і радовішчыПравіць
Радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя ў ЗША, Расіі і інш. Сустракаецца ў асацыяцыі з бурнанітам[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў крышталічных фундаментах і пародах дэвону і карбону[1].
Руда на свінец і серабро[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Галеніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Галеніт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 543.
СпасылкіПравіць
Галеніт на Вікісховішчы |
- Галеніт на сайце Кристаллов. NET (руск.)
- Галеніт у базе webmineral.com (англ.)
- Галеніт на сайце КаталогМинералов. RU (руск.)