Галоснасць азначае палітыку максімальнай адкрытасці ў дзейнасці дзяржаўных устаноў і свабоды інфармацыі. У сучасным словаўжыванні, асноўны кампанент палітыкі перабудовы, якая праводзілася М. С. Гарбачовым у другой палове 1980-х у СССР і заключалася ў значным паслабленні цэнзуры і ліквідацыі існуючых у савецкім грамадстве шматлікіх інфармацыйных бар'ераў.

Галоснасць у СССР правіць

Мітынг галоснасці — мітынг, праведзены дысідэнтамі і спачуваючымі 5 снежня 1965 года на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Стаў першай публічнай палітычнай дэманстрацыяй у пасляваенным СССР.[1].

Паняцце пачало шырока ўжывацца з 1987 года як азначэнне аднаго з галоўных напрамкаў рэформ («галоснасць — перабудовапаскарэнне»), якія праводзіліся ў 1987-1991 гадах М. С. Гарбачовым на пасадзе Генеральнага сакратара ЦК КПСС і Прэзідэнта СССР, шырока вядомых пад агульнай назвай «Перабудова». Тады ж узніклі лозунгі: «Больш галоснасці! Больш дэмакратыі!».

Зноскі

  1. 5 декабря 1985. М. Сост. Зубарев Д. И.2005