Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй
Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1]. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні супраць палонных, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года.
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Створана | 30 снежня 2003 |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Штаб-кватэра | Дом віцэ-губернатара, Рэвалюцыйная вуліца, Мінск |
Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.
Асноўныя функцыі Правіць
Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць:
- супрацьдзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
- барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
- прадухіленне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца арганізаванымі групамі;
- прадухіленне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў;
- усталяванне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленне і прадухіленне іншых злачынстваў, якія здзяйсняюцца членамі арганізаваных груп, сфармаваных па нацыянальнай ці этнічнай прыкмеце альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспар.
Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення[2][3][4][5].
Гісторыя Правіць
28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю[6]. У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.
30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарце[7]. У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[1].
У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі[8]. У красавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу[9].
Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі[10]. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.[11][12][13][14][15][16][17][18]. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну[19].
Структура Правіць
- Першае ўпраўленне (па барацьбе з карупцыяй)
- Першы аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці ў органах дзяржаўнай улады і кіравання)
- Другі аддзел (па супрацьдзеянні ўсталяванню кантролю арганізаванай злачыннасці над эканомікай)
- Трэці аддзел (па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
- Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні незаконнай трансплантацыі органаў і тканак чалавека і іншым карупцыйным правапарушэнням у сумежных абласцях медыцынскай дзейнасці)
- Другое ўпраўленне (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
- Першы аддзел (па раскрыцці злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
- Другі аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідараў крымінальнага асяроддзя)
- Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага пераследу)
- Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні агульнакрымінальнаму эктрэмізму)
- Трэцяе ўпраўленне (па супрацьдзеянні эктрэмізму)
- Першы аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фарміраванняў)
- Другі аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэнняў і незаконнай міграцыі)
- Чацвёртае ўпраўленне (агентурна-аператыўнай работы і арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці)
- Першы аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
- Другі аддзел (арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці і аператыўнага аналіза)
- Трэці аддзел (аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў)
- Чацвёрты аддзел (аператыўна-дзяжурнай службы)
- Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
- Пятае ўпраўленне (па г. Мінску)
- Шостае ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці)
- Сёмае ўпраўленне (па Віцебскай вобласці)
- Восьмае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
- Дзявятае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
- Дзясятае ўпраўленне (па Мінскай вобласці)
- Адзінаццатае ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці)
У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналіза).
Начальнікі Правіць
- Сяргей Ігаравіч Рухлядзеў (4 сакавіка 1991 — 14 красавіка 1994)[20],
- Уладзімір Мікалаевіч Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998)[20],
- Міхаіл Міхайлавіч Мядзведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003)[20],
- Аляксандр Яўгенавіч Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008)[20],
- Алег Анатольевіч Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 снежня 2009)[20],
- Алег Анатольевіч Шаркоў (2010—2011)[20],
- Альберт Геранімавіч Ляговіч (2012—2014)[20],
- Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (верасень 2014[21] — 19 лістапада 2020),
- Андрэй Яўгенавіч Паршын (2021–2022)[22][23],
- Дзмітрый Ковач (некалькі месяцаў у 2022 годзе),
- Андрэй Валер’евіч Ананенка (з 2022).
Санкцыі Правіць
21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў[24]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕС[25][26], Вялікабрытаніі[27], Канады[28]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[29].
2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[30][31][32]. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЕС[33] і Швейцарыя[34].
Зноскі
- ↑ а б Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
- ↑ Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў . svaboda.org (27 мая 2022).
- ↑ «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам . svaboda.org (25 мая 2022).
- ↑ Родныя палітзьняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказаньні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына» . svaboda.org (2 чэрвеня 2022).
- ↑ Сяргей Дубавец. Два пагромы адной вайны. Чаму сілавікі ў Беларусі — гэта і ёсьць акупацыя . svaboda.org (30 мая 2022).
- ↑ Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
- ↑ Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе . Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.
- ↑ Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 чэрвеня 2023).
- ↑ «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне . svaboda.org (15 сакавіка 2022).
- ↑ Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus (англ.). The Verge (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org (руск.). Зеркало недели (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе "о фейках" (руск.). dev.by. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн (руск.)(недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ В Минске задержали топового редактора Википедии (руск.). Европейское радио для Беларуси. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ В Минске задержали топового редактора Википедии за "антироссийские материалы" (руск.). Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов (руск.). Инфо24.ru. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна (руск.). Белсат. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў . nashaniva.com (24 сакавіка 2022).
- ↑ а б в г д е ё История ГУБОПиК Архівавана 15 ліпеня 2020.
- ↑ Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
- ↑ Начальником ГУБОПиК стал бывший глава службы безопасности МВД Андрей Паршин
- ↑ Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex , 21.06.2021
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады . Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс Архівавана 15 снежня 2021.
- ↑ Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай . Новы Час (3 чэрвеня 2022).
- ↑ Searching for subjects of sanctions (англ.).
Спасылкі Правіць
- Контакты ГУБОПиК(недаступная спасылка)
- Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе . Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.