Галоўны навуковы супрацоўнік
Галоўны навуковы супрацоўнік — пасада ў навуковых, навукова-даследчых, навукова-практычных і вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі знаходзіцца вышэй вядучага навуковага супрацоўніка.
Кваліфікацыйныя патрабаванні
правіцьНавуковая ступень доктара навук, наяўнасць буйных навуковых прац або дыпломаў за адкрыцця і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, а таксама рэалізаваных на практыцы вынікаў; навуковы аўтарытэт у адпаведнай галіне ведаў.
Службовыя абавязкі
правіцьГалоўны навуковы супрацоўнік ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва правядзеннем даследаванняў па найважнейшых навуковых праблемах фундаментальнага і прыкладнога характару, у тым ліку па навукова-тэхнічных праграмах, непасрэдна ўдзельнічае ў іх правядзенні. Фармулюе новыя напрамкі даследаванняў і распрацовак, арганізуе складанне праграмы работ, вызначае метады і сродкі іх правядзення. Удзельнічае ў фарміраванні планаў навукова-даследчых работ, каардынуе дзейнасць іншых выканаўцаў, якія ўдзельнічаюць пры сумесным выкананні работ з іншымі ўстановамі (арганізацыямі) у даручаных яму заданнях. Абагульняе атрыманыя вынікі, праводзіць навукова-даследчую экспертызу завершаных даследаванняў і распрацовак. Вызначае сферу прымянення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак і забяспечвае навуковае кіраўніцтва практычнай рэалізацыяй гэтых вынікаў. Ажыццяўляе падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў у адпаведнай галіне ведаў.
Ён павінен ведаць навуковыя праблемы ў адпаведнай галіне ведаў, навукі і тэхнікі, напрамкі развіцця звязаных галін эканомікі; кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, айчынныя і замежныя дасягненні па гэтых праблемах; найноўшыя метады, сродкі і практыку планавання, арганізацыі, правядзення і ўкаранення навуковых даследаванняў і распрацовак (ацэнкі, патэнтна-інфармацыйнага забеспячэння, выпуску навукова-тэхнічнай дакументацыі і г.д.); эканоміку адпаведнай галіны, арганізацыю працы і кіравання, асновы працоўнага заканадаўства, правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.
Літаратура
правіць- Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых, занятых у навукова-даследчых установах, канструктарскіх, тэхналагічных, праектных і пошукавых арганізацыях» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 49 ад 28.03.2002 г.