Галоўчын

аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Гало́ўчын[2] (трансліт.: Haloŭčyn, руск.: Головчин) — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Вабіч. Цэнтр сельсавета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Насельніцтва 511 чал. (2010)[3]. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Бялынічаў, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў; на шашы Магілёў — Круглае.

Аграгарадок
Галоўчын
Замчышча ў Галоўчыне
Замчышча ў Галоўчыне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
180 м[1]
Насельніцтва
  • 672 чал. (1992)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213164
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204810026
Галоўчын на карце Беларусі ±
Галоўчын (Беларусь)
Галоўчын
Галоўчын (Магілёўская вобласць)
Галоўчын

Гісторыя правіць

Некаторыя даследчыкі атаясняюць Галоўчын з старажытным горадам Галацічаск, які згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1071 г. Аднак гэтая версія не пацвярджаецца археалагічнымі даследаваннямі.

Упершыню Галоўчын згадваецца ў канцы XV ст. 3 1501 г. ім валодала жонка вялікага князя Аляксандра Алена, пазней — князі Галоўчынскія, Патоцкія, Пацы. У 1567 г. Галоўчын — цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства. У 1573 годзе тут заснавалі касцёл. Пад 1583 г. паселішча згадваецца ў Баркулабаўскай хроніцы як сяло, з пачатку XVII ст. — мястэчка.

У часы Трынаццацігадовай вайны (16541667) у жніўні 1654 г. абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Янушам Радзівілам злучыліся ў Галоўчыне з войскам гетмана польнага Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) 3 ліпеня 1708 г. каля мястэчка адбыўся бой паміж расійскімі і шведскімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогай апошніх. У 1654 і 1708 гг. захопнікі зруйнавалі Галоўчын. Станам на 1728 год у мястэчку было 107 двароў, дзейнічалі млын і сукнавальня.

 
Бітва пад Галоўчынам, 3 ліпеня 1708

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галоўчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1785 год тут было 116 двароў, 2 царквы, млын, сукнавальня. Праз мястэчка праходзіў Віленскі паштовы тракт. На 1848 — 106 двароў, 2 драўляныя і 1 мураваная цэрквы. Працаваў бровар (8 работнікаў). На 1880 — 123 двары. Апрача земляробства, жыхары займаліся кушнерскім, кравецкім, шавецкім, кавальскім, стальмашным, сталярным і бандарным промысламі; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У 1883 годзе адкрылася школа. На 1909 — 201 двор; непадалёк існавалі аднайменныя фальварак і сядзіба. У Першую сусветную вайну ў лютым — кастрычніку 1918 г. мястэчка займалі нямецкія войскі.

 
Свята-Троіцкая царква

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Галоўчын увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 г. Галоўчын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета Бялыніцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1928 годзе дзейнічала сыраробная майстэрня. У 1930-я гг. пачатковую школу пераўтварылі ў 7-гадовую, дзейнічалі фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарная лячэбніца, пошта, клуб. Станам на 1926 год у вёсцы было 290 двароў, на 1940 — 248. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 г. Галоўчын знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1944 г. захопнікі спалілі 178 двароў і загубілі 201 жыхара вёскі. На 1970 — 261 двор, на 1992 — 293.

Насельніцтва правіць

  • 1785 — 891 чал.
  • 1827 — 658 чал.
  • 1897 — 1254 чал.
  • 1909 — 1603 чал.;
  • 1926 — 1,7 тыс. чал.;
  • 1940 — 1019 чал.;
  • 1970 — 670 чал.;
  • 1992 — 672 чал.[4]
  • 2010—511 чал.

Інфраструктура правіць

У Галоўчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл і кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
  • Сінагога
  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 19 лістапада 2015.
  4. Галоўчын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 458.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 445.

Літаратура правіць