Галубіна (рака)

рака ў Беларусі

Галубі́на[1] — рака ў Горацкім, Дрыбінскім і Шклоўскім[2] раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).

Галубіна
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 92 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3 км на захад ад вёскі Гулідаўка
 • Каардынаты 54°15′09″ пн. ш. 30°43′29″ у. д.HGЯO
Вусце Бася
 • Месцазнаходжанне на поўдзень ад вёскі Шастакі
 • Каардынаты 54°09′40″ пн. ш. 30°42′31″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бася → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Горацкі раён, Дрыбінскі раён, Шклоўскі раён
physical
Галубіна (рака)
Галубіна (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км у Горацкім раёне[2]. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Горацкім раёне за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Гулідаўка[2]. Упадае ў Басю прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Галабурды Дрыбінскага раёна, на поўдзень ад вёскі Шастакі на тэрыторыі Шклоўскага раёна. Вадазбор на поўначы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.

Каля аграгарадка Аўсянка і вёскі Крыўцы на рацэ вадасховішча.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць