Галубіныя (Columbidae) — адзінае сучаснае сямейства птушак з атраду голубападобных, якое складаецца з прыклада 300 відаў, разбітых на 41 род. Да сямейства адносяцца галубы і туркаўкі, шырока распаўсюджаныя ў Старым і Новым Свеце. Найбольшая біяразнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Аўстарліі. Большасць відаў пражывае ў палесістай мясцовасці, часта ў вільготных трапічных лясах. Некаторыя віды, накшталт шызага голуба, цудоўна прыстасаваліся да жыцця ў гарадскіх умовах, і жывуць у многіх буйных гарадах свету.

Галубіныя

Phaps elegans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columbidae (Illiger, 1811)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177061
NCBI  8930
EOL  7978
FW  39353

Эвалюцыя

правіць

Сямейства ўяўляе сабой даволі аднастайную групу, усе члены якой валодаюць агульнымі марфалагічнымі рысамі і не праяўляюць відавочных роднасных сувязяў з іншымі сямействамі птушак. Адзінымі птушкамі, якія мелі блізкае сваяцтва з галубінымі, былі дронты (Raphidae), апошнія прадстаўнікі якіх вымерлі па віне чалавека ў XVII — XVIII стагоддзях.

 
Белая васкавіца ў голуба

Выкапневых астанкаў птушак, якія мелі падабенства з галубінымі, знойдзена няшмат, аднак усе яны таксама маюць відавочнае стаўленне да дадзенага сямейства і не маюць агульных прыкмет з іншымі птушкамі. Меліся здагадкі аб сваяцтве галубіных з птушкамі роду Pterocles і сямейства Psittacidae, аднак у першым выпадку іх вонкавае падабенства звязваюць з канвергентнай эвалюцыяй, а ў другім з падобнымі на папугаяў рысамі віду Didunculus strigirostris. Тым не менш, такое падабенства паўстала з-за падобнага характару харчавання, чым чым з-за агульнай эвалюцыі.