Галубічы
Галу́бічы[1] (трансліт.: Halubičy, руск.: Голубичи) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Галубіцкага сельсавета. Насельніцтва 437 чал. (2006). Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле; на аўтамабільнай дарозе на Падсвілле — Докшыцы.
Аграгарадок
Галубічы
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Галубічы як уладанне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431. У XVI ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводства, уладанне Івана Корсак (памёр да 1528), потым яго ўдавы. Пазней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 атрымаў дазвол на заснаванне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552, валодаў 14 дварамі мяшчан у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласці), Багдан (у 1552 валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.
Пазней Галубічы знаходзілася ва ўладанні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настассі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 зрабіў даравальны запіс мясцовай праваслаўнай царкве, дзе зазначалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Святой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 аспрэчыў гэты тэстамент і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Галубічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. У кан. XVIII ст. ў мястэчку дзейнічала грэка-каталіцкая царква (згарэла ў 1822), у 1843 тут збудавалі новую царкву Міколы Цудатворца. У 2-й пал. XIX — пач. XX стст. у мястэчку існавалі праваслаўная царква, яўрэйскі малітоўны дом, крама, шынок.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галубічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Галубічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 82 двары, на 1992 — 181, на 2006 — 207.
-
Будынак гміны
-
Сядзіба, паляванне
-
Сядзіба
-
Паляўнічыя
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1882 — 116 чал.[2]
- XX стагоддзе: 1921 — 97 чал.[3]; 1941 — 245 чал.; 1970 — 283 чал.[4]; 1992 — 480 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2006 — 437 чал.[6]
Інфраструктура
правіцьУ Галубічах працуюць школа, клуб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- На паўночна-заходняй ускраіне Галубічаў знаходзіцца гарадзішча ранняга жалезнага веку і сярэднявечча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000379.
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1908 г.
Страчаная спадчына
правіць- Царква Мікалая Цудатворца на могілках (1843), была разабрана савецкімі ўладамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі захоўваецца Распяцце з Галубічаў — самы ранні з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі
- Сядзіба
Памятныя мясціны
правіць- Помнік савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[7].
- Помнік жыхарам Галубічаў і навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкім акупантамі ў 1941—1943 гг.[7]
Вядомыя асобы
правіць- Алесь Дубровіч (1910—1942) — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Hołubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 113.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 459.
- ↑ Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 458.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.
- ↑ а б Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — 454 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 471.
- Лявонаў І. І. Галубічы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.
- Hołubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 113.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галубічы
- Галубічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)