Галынка (Гродзенскі раён)
Галы́нка[1] (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Гродна, за 1 км ад граніцы з Польшчай.
Вёска
Галынка
| ||||||||||||||||||||||
Галынка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны.
Гісторыя
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Галынка апынулася ў складзе Прусіі, з 1815 — у складзе Расійскай імперыі, у Аўгустоўскі павеце Аўгустоўскай, з 1867 Сувалкаўскай губерні Царства Польскага. Станам на 1827 у мястэчку было 57 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галынка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства
У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР, у Сапоцкінскім раёне Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. З 1959 года вёска ўваходзіць у склад Гродзенскага раёна. У 1940—1959 гадах цэнтр Галынкаўскага сельсавета. 1 жніўня 1966 года вёска перададзена з Гінавіцкага сельсавета ў Сапоцкінскі пассавет[3].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 — 367 чал.; 1882 — 896 чал.[4]
- XX стагоддзе: 1999 — 124 чал.
- XXI стагоддзе: 2010 — 74 чал.
Турыстычная інфармацыя
правіцьУ Галынцы на каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік жыхарам мястэчка — ахвярам савецкай і нямецкай акупацыі 1939—1945[5].
Славутасці
правіць- Капліца (пач. XX ст.)
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1870-я)
Страчаная спадчына
правіць- Царква (1714; грэка-каталіцкая)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 376.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Hołynka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 116.
- ↑ Miescy pamiaci achwiarau kamunizmu u Biełarusi / Pod red. Anny Kaminsky. Lipsk: Fundacja Badań nad Dyktaturą SED, 2011. S. 278
Літаратура
правіць- Hołynka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 116.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галынка (Гродзенскі раён)