Альжбета Астрожская

(Пасля перасылкі з Гальшка Астрожская)

Альжбета (Галшка) Астрожская (15391582), празваная «Чорнай княгіняй», дачка Ільі і Беаты з роду Касцялецкіх, унучка Канстанціна Іванавіча Астрожскага. З дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці, што і вызначыла яе трагічны лёс.

Альжбета Астрожская
Нараджэнне 19 лістапада 1539
Смерць 1582[1][2][…] ці 1582
Род Астрожскія
Бацька Ілья Канстанцінавіч Астрожскі[d]
Маці Беата з Касцялецкіх[d]
Муж Дзмітрый Сангушка, Лукаш Гурка[d] і Сямён Юр’евіч Слуцкі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася пасля смерці бацькі. Яе дзядзька Канстанцін Васіль Астрожскі жадаў яе шлюбу са сваім сябрам, Дзмітрыем Сангушкам, але маці, Беата з роду Касцялецкіх, была супраць. У 1553 Сангушка гвалтоўна захапіў 14-гадовую Альжбету і павянчаўся з ёю. Аднак Беата дамаглася каралеўскага дэкрэту аб скасаванні шлюбу і абвяшчэнні Сангушкі па-за законам, пасля чаго ён быў забіты родзічамі Беаты — Касцялецкімі і Збаражскімі. У 1554 зноў насуперак волі Альжбеты і яе маці Жыгімонт II Аўгуст выдаў яе за польскага магната графа Лукаша з Горкі. Маці вывезла Альжбету з Польшчы і схавала яе ў дамініканскім кляштары ў Львове. У 1559 туды быў выкліканы Сямён Слуцкі, які павянчаўся з Альжбетай у кляштары, ужо абкладзеным дружынай графа Лукаша. Калі скончыліся запасы вады, манахі здаліся і Альжбету адвезлі да Лукаша, дзе яна правяла каля 14 гадоў у добраахвотным зняволенні. Пасля смерці ў 1560 годзе Cямёна Слуцкага Беата, каб не дапусціць да маёнткаў графа Лукаша, выйшла замуж за польскага магната Альбрэхта Ляскага, які фактычна захапіў маёнткі, абыходзіўся з жонкаю вельмі жорстка, трымаў яе пад замком. Пасля яго смерці частка маёнткаў Астрожскіх адышла да польскага караля. Астатнія маёнткі Альжбета, якая пасля смерці Лукаша ў 1573 выйшла на волю, завяшчала свайму дзядзьку Канстанціну Васілю.

Зноскі

  1. Halʹshka, kni︠a︡zhna Ostrozʹka // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Elzbieta Ostrogska // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Юхо І., Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ ў 6 т. Т. 1. Мн., 1993.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. Мн., 1996. С. 26-41
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1897.
  • Kuchowicz Z. Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI—XVIII wieku. Łódź: Wydawnictwo Łódzkie, 1974.
  • Kempa T. Dzieje rodu Ostrogskich. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-971-6.
  • Zagórska S. Halszka z Ostroga: Między faktami a mitami. Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2006. ISBN 83-7181-419-4.