Галімеда (спадарожнік Нептуна)

спадарожнік планеты Нептун

Галімеда (стар.-грэч.: Ἁλιμήδη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун IX.

Гісторыя адкрыцця правіць

Галімеда была адкрыта Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам, Томі Гравам, Уэслі Фрэйзерам, Дэнам Мілісаўлевічам па здымках, зробленым у жніўні 2002 года з дапамогай 4-м тэлескопа «Бланка» абсерваторыі Сэра-Талала. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 N 1. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.

Характарыстыкі правіць

Паверхня Галімеды мае нейтральны шэры колер. Блізкае падабенства па колеры з Нерэідай і высокая верагоднасць іх сутыкнення за перыяд існавання Сонечнай сістэмы (ацэньваецца ў 41%) дазваляе зрабіць здагадку, што Галімеда з'яўляецца фрагментам Нерэіды.