Адкрыць галоўнае меню

Галіна Аляксандраўна Арлова

Галіна Аляксандраўна Арло́ва (нар. 30 лістапада 1928 года, Віцебск) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989).

Галіна Аляксандраўна Арлова
Род дзейнасці: актрыса
Дата нараджэння: 30 лістапада 1928(1928-11-30) (90 гадоў)
Месца нараджэння:
Муж: Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Дзеці: Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Месца працы:
Узнагароды і прэміі:

БіяграфіяПравіць

У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 года.

ТворчасцьПравіць

Лепшыя ролі: Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Ягадка («Амністыя» М. Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж. Кілці), Антаніна Львоўна («І змоўклі птушкі» паводле І. Шамякіна), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага), Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага), Васіліса («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Ірына («Веру ў цябе» В. Карастылёва), Надзея («Сябры і гады́» Л. Зорына), Леакадзія Бэкбік («Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта), Вольга Носава («Традыцыйны збор» В. Розава), Кісялёва («Характары» паводле В. Шукшына), Эма Герберт («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Генеральша («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Жонка Зуйка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Маці Ёрана Персана («Эрык XIV» А. Стрындберга), Хенавева «(Апельсінавае віно» А. Касоны).

Сям'яПравіць

Жонка народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага, маці Мікалая Яроменкі-малодшага.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

СпасылкіПравіць