Галіна Васільеўна Філіповіч
Галі́на Васі́льеўна Філіпо́віч (12 лістапада 1966, в. Судавіца, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Галіна Васільеўна Філіповіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 лістапада 1966 (57 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія правіць
Нарадзілася 12 лістапада 1966 года ў в. Судавіца Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, педагог, матэматык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання.
Працавала загадчыкам Новагалоўчыцкага дзіцячага сада; настаўнікам Новагалоўчыцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; настаўнікам, дырэктарам Чыркавіцкай сярэдняй школы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці; намеснікам загадчыка па вучэбна-выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; загадчыкам гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў.
З'яўлялася дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Узначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды правіць
Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Асабістае жыццё правіць
Мае дзвюх дачок.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)