Галіна Канстанцінаўна Гарэлава

беларускі кампазітар

Галіна Канстанцінаўна Гарэ́лава[2] (5 сакавіка 1951, Мінск, БССР) — беларуская кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Галіна Канстанцінаўна Гарэлава
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 сакавіка 1951(1951-03-05)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Дзмітрый Браніслававіч Смольскі і Анатоль Васільевіч Багатыроў
Прафесіі кампазітарка, музычны педагог
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 5 сакавіка 1951 ў Мінску. У 1977 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе прафесара Д. Смольскага, працягнула вучобу ў асістэнтуры А. Багатырова, майстар-класах Ю. Фартунатава. З 1980 года[2] выкладае кампазіцыю і музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць правіць

Гарэлава — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў неарамантызму ў беларускай музыцы. Развіваючы традыцыі класікі XX ст., стварыла індывідуальны стыль, адзначаны паэтычнасцю, лірычнай экспрэсіяй, адухоўленасцю музычных вобразаў і нацыянальнай характэрнасцю інтанацыі[3].

Сярод найбольш значных твораў Г. Гарэлавай — кантаты «Anno mundi ardentis» на вершы паэтаў XX ст.1992 г. за гэты твор кампазітару прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь), «Тысяча гадоў надзеі» на вершы паэтаў XXX стагоддзяў, сімфанічная паэма «Бандароўна» паводле Я. Купалы. Багатая вобразная палітра, віртуозны бляск і сталае майстэрства адрозніваюць восем інструментальных канцэртаў: для скрыпкі, габоя, трубы, балалайкі, гітары, трамбона, дзвюх труб, альта[3].

Звяртаючыся да паэтаў розных часоў і народаў, кампазітар стварыла вакальныя цыклы на вершы Л. Стафа, П.-Ж. дэ Беранжэ, Л. Лопеса, С. Вальеха, Э. Верхарна, М. Багдановіча, а таксама на вершы паэтэс Ганны Ахматавай, Л. Геніюш, Е. Лось[3].

Са шматлікіх твораў камерна-інструментальнай музыкі вылучаюцца саната для кантрабаса «Al Fresco», віртуозная «Пастараль» для флейты, саната для кларнета сола «Дотыкі», «Al Sereno» для альта, фартэпіянная саната «Да птушкі, што ўзлятае» і некалькі фартэпіянных цыклаў: «Чатыры сентыментальных успаміны», «Вячэрні альбом», «Пейзажы», «Дзве спакусы Адама»[3].

Значнае месца ў творчасці Галіны Гарэлавай займаюць творы для гітары: «Канцэрт для гітары, струнных і званоў» у 3-х частках: «Вечны рух», «Перапыненая серэнада», «Харал» (1994, першым выканаўцам Канцэрту быў В. С. Жывалеўскі з Сімфанічным аркестрам Беларускага радыё пад кір. Лявонава), Варыяцыі ў характары чаконы «Мірскі замак» (1985, 1991 — новая рэдакцыя), цыкл з 3-х п’ес для гітары і віяланчэлі («Дом мой зліваўся са смуткам вечара…», «Таццянін дзень», «Развітваючыся ля краю дарогі», 2001), сюіта ў 4-х частках для гітары і клавесіна «Успамін пра Нясвіж» (2000). Яе гітарныя творы выконваюць вядучыя гітарысты Беларусі: Валерый Жывалеўскі, Яўген Грыдзюшка, Ян Скрыган і іншыя[4].

Творы Галіны Гарэлавай выконваюцца таксама і за мяжой: «Легенда» (ЗША, Аклахома-Сіці, 1992), Канцэрт для габоя (Udine, Італія, 1991; Кіеў; Ташкент), «Снетагорскія фрэскі» (Славенія, фестываль камернай музыкі, 1993), «Сумныя песні» (Міжнародны фестываль «Музыка сяброў», Масква, 1994), «Пейзажы» (Чэхія, Корвіна, 2000; Кракаў, 1998; Германія), «Дотыкі» (Міжнародны фестываль «Маскоўская восень», 1997), «Як сумны цень Барбары» (Масква, Міжнародны конкурс арфістаў, 1997), «Самотная ідылія» (Кракаў, 1998, Х Міжнародны фестываль сучаснай музыкі), «Траецкія фрэскі» (Кіеў, 2002)[4].

Узнагароды і прэміі правіць

У 1992 годзе за кантату «У год сусветнага пажару» на вершы паэтаў XX стагоддзя ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[4]. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне музыкі (2001)[5]. Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012)[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарэ́лава Галіна Канстанцінаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 212. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць