Галіна Мікалаеўна Букаціна

Галіна Мікалаеўна Букаціна (нар. 27 студзеня 1960, Маладзечна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Галіна Мікалаеўна Букаціна
Дата нараджэння 27 студзеня 1960(1960-01-27) (64 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Галіна Букаціна нарадзілася ў Маладзечна. Скончыла 5 школу ў тым жа горадзе.

З 1977 па 1981 год год вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. Раеўскага)[1]. З 1981 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Творчасць правіць

Валодае шырокім творчым дыяпазонам, унутраным псіхалагізмам, багаццем пластычных сродкаў. Сярод роляў: Ізабела («П’емонцкі звер» А. Курэйчыка), фрау Лора («Дадому» А. Паповай), Гала («…Таму што люблю…» паводле п’есы А. Паповай «Дзень карабля»), Бона («Чорная нявеста» А. Дударава), Лідка, Русалка («Радавыя», «І быў дзень…» А. Дударава), Стэла («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Аня («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Служанка («Марлен… Марлен…» Дз. Мінчонка), Сімона Ціру, Муза («Мадам Боншанс», «Ружа ў чыстым полі» У. Драздова), Марта («За двума зайцамі» М. Старыцкага), Люба («I смех, і слёзы, і любоў» паводле У. Набокава), Трусіна («Мудрацы…» А. Астроўскага), Марта-Ісабель («I паміраючы дрэвы стаяць» А. Касоны), Алена («Мяшчане» М. Горкага), Маргарыта («Генрых VII» У. Шэкспір) і інш.

Узнагароды правіць

  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Дыплом за лепшую жаночую ролю на 1-м рэспубліканскім фестывалі беларускай нацыянальнай драматургіі (1998)
  • Дыплом на міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2002)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006)

Зноскі

  1. Знаменитые выпускники: Букатина Галина Николаевна(недаступная спасылка) Средняя школа № 5 г. Молодечно

Літаратура правіць

  • Галіна Мікалаеўна Букаціна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
  • «Галіна Букаціна. На белым аркушы жыцця» Л.Громыко. — «Мастацтва»,2010, № 1, С.28- 31.
  • «Галоўная роля яе жыцця» С.Дашкевич. — «Народнае слова». — 26.01.2010.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009.