Галіна Мікалаеўна Сакалова

вучоны, філосаф і сацыёлаг

Галіна Мікалаеўна Сакало́ва[1] (руск.: Галина Николаевна Соколова; 19 ліпеня 1935 — 25 верасня 2018[2]) — сацыёлаг і філосаф, доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).

Галіна Мікалаеўна Сакалова
руск.: Галина Николаевна Соколова
Дата нараджэння 19 ліпеня 1935(1935-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 2018(2018-09-25) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера філасофія і сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Камсамольску-на-Амуры. У 1959 годзе скончыла Разанскі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт. Была размеркавана ў Мінск і да 1969 года працавала на інжынерных пасадах на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў[3]. У 1969—1972 гадах вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук СССР. З 1972 па 1978 год працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце старшым навуковым супрацоўнікам. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1978 года працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР, дзе з 1984 года займала пасаду загадчыка аддзела сацыялогіі. З 1989 года Г. М. Сакалова ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займала пасады кіраўніка аддзела сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі, аддзела сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, аддзела эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі[2]. Адначасова працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры сацыялогіі[2].

У 1994—1998 гадах з’яўлялася старшынёй экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Г. М. Сакалова лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай школы сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі. Займалася распрацоўкай метадалагічных асноў тэорыі сацыялогіі працы і тэорыі эканамічнай сацыялогіі і абгрунтавала іх узаемасувязь. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 8 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 700 навуковых прац[2].

Сярод апублікаванага:

  • Труд и профессиональная культура. — Мн., 1980;
  • Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. — Мн., 1989;
  • Экономическая социология. — Мн., 1995;
  • Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. — Мн., 1998 (у сааўтарстве);
  • Экономическая социология: Учебник для вузов. — Мн., 1998;
  • Экономическая социология: Практикум. — Мн., 2000 (у сааўтарстве);
  • Социология труда. — Мн., 2000;
  • Рынок труда и механизмы его регулирования. — Мн., 2001 (у сааўтарстве).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць