Галіна Міхайлаўна Ізергіна

Галіна Міхайлаўна Ізергіна (22 сакавіка (4 красавіка) 1909, г. Яранск, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 27 лістапада 1954) — беларуская мастачка.

Галіна Міхайлаўна Ізергіна
Дата нараджэння 22 сакавіка (4 красавіка) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1954(1954-11-27) (45 гадоў)
Грамадзянства
Жанр станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Аляксандр Аляксандравіч Асьмёркін і Ісак Бродскі
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1928 годзе Вяцкае мастацка-прамысловае вучылішча, у 1937 годзе — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ у Ленінградзе. Вучылася ў А. Асьмёркіна, І. Бродскага. Удзельніца мастацкіх выставак з 1928 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.

Творчасць правіць

Працавала ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Калгасны рынак», «3 рыбалкі», «Дзесяцікласніцы», «Угон моладзі ў рабства», «Камсорг школы», «За калаўротам», «Юныя дараванні», «Партрэт артысткі Э. Шапко», «Кветкі і фрукты»; пейзажы Міншчыны. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура правіць

  • Ізергіна Галіна Міхайлаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.